Лячэбны факультэт ГрДМУ
Лячэбны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Лячэбны факультэт | |
---|---|
ГрДМУ | |
Заснаваны | 1958 |
Дэкан | Генадзь Рыгоравіч Мармыш |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80 |
Гісторыя
правіцьГісторыя лячэбнага факультэта — гэта гісторыя Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР і Загадам Міністэрства аховы здароўя БССР у 1958 годзе быў арганізаваны Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут з прыёмам у 1958/59 вучэбным годзе 250 чалавек на лячэбны факультэт.
У пачатку 1990-х гадоў факультэт называўся лячэбна-прафілактычным і праводзіў падрыхтоўку па спецыяльнасці лячэбна-прафілактычная справа. Выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю ўрача па спецыяльнасці лячэбная справа. З 2000 года выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю ўрача па спецыяльнасці лячэбная справа[1].
Адукацыя
правіцьУ цяперашні час лячэбны факультэт забяспечвае ажыццяўленне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, вучэбна-метадычнай работы ў рамках профілю адукацыі «Ахова здароўя», накірунку адукацыі 79 01 «Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя», спецыяльнасці 1 — 79 01 01 «Лячэбная справа». Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці 1 — 79 01 01 «Лячэбная справа».
Дэканы
правіцьВышэйшым органам кіравання факультэтам з’яўляецца Савет лячэбнага факультэта. Усімі відамі дзейнасці кіруе дэкан. На працягу ўсяго перыяду існавання факультэта дэканамі з’яўляліся:
- Рыгор Іосіфавіч Кірылюк (1958—1962)
- Мікалай Іванавіч Сімарот (1962—1964)
- Уладзімір Трафімавіч Парамей (1965—1966)
- Генадзь Аляксеевіч Обухаў (1966—1977)
- Георг Еўстратавіч Гайдышаў (1977—1987)
- Іван Пятровіч Пратасевіч (1987—1990)
- Уладзімір Максімавіч Калтанюк (1990—1997)
- Вячеслаў Вячаслававіч Губар (1997—2000)
- Генадзь Рыгоравіч Мармыш (з 2000)