Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка

(Пасля перасылкі з Ляўко Рыгоравіч Лук'яненка)

Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка (24 жніўня 1928 — 7 ліпеня 2018) — украінскі дысідэнт, палітык.

Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка
укр.: Левко Григорович Лук'яненко
Партрэт
Род дзейнасці дыпламат, праваабаронец, пісьменнік, палітык
Дата нараджэння 24 жніўня 1928(1928-08-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 2018(2018-07-07)[2] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Hero of Ukraine, Order of the State Order of Liberty ордэн князя Яраслава Мудрага юбілейны медаль «25 гадоў незалежнасці Украіны» Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class Honored badge of merit of the President of Ukraine
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Commons-logo.svg Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Хрыпаўка Гараднянскага раёна Чарнігаўскай вобласці. У 1953 годзе ўступіў у КПСС і паступіў на юрыдычны факультэт МДУ імя М. Ламаносава. Пазней стварыў апазіцыйны ў адносінах да савецкай улады «Украінскі рабоча-сялянскі саюз». Выступаў за аддзяленне Украіны ад СССР, пасля чаго быў выключаны з партыі.

За антысавецкую дзейнасць у маі 1961 года Львоўскі абласны суд прысудзіў яго да расстрэлу. Крыху пазней Вярхоўны суд замяніў расстрэл 15 гадамі пазбаўлення волі. Пасля выхаду на волю ў 1976 годзе Лук’яненка стаў адным з заснавальнікаў Украінскай Хельсінкскай групы. У наступным годзе яго зноў арыштавалі і прысудзілі да дзесяці гадоў турэмнага зняволення і пяці гадоў высылкі. Усяго Ляўко Лук’яненка правёў у зняволенні 26 гадоў.

Аўтар «Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны» ад 24 жніўня 1991 года, дэпутат чатырох скліканняў Вярхоўнай Рады Украіны[4].

Зноскі