Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт

Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт — бельгійская вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Лёвен. Навучанне вядзецца пераважна на нідэрландскай мове.

Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт
нідэрл.: Katholieke Universiteit Leuven
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва нідэрл.: Katholieke Universiteit Leuven
Заснаваны 1834
Год рэарганізацыі 1968
Рэктар Люк Селс[d]
Студэнты 62 693[1]
Краіна
Размяшчэнне Лёвен
Сайт kuleuven.be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Датай заснавання лічыцца 1425 г., калі брабанцкі князь Ян IV звярнуўся з просьбай пра адкрыццё школы (studium generale) да Папы Рымскага Марціна V. У сваёй просьбе ён падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрабыт жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы.

Праз пяць гадоў пасля заснавання агульнай школы Папа Рымскі Яўген IV адчыніў тут багаслоўскі факультэт, які прынёс універсітэту найбольшую славу. Сярод яго прафесараў былі Адрыян Флёрэнс (пазней Адрыян VI, Папа Рымскі), Эразм Ратэрдамскі, іншыя вядомыя вучоныя. У XIX ст. Лёвенскі ўніверсітэт стаў міжнародным цэнтрам філасофіі неатамізму.

Пад час Французскай рэвалюцыі быў зачынены і толькі з нараджэннем сучаснай бельгійскай дзяржавы, 1831 г., быў адноўлены — перш у горадзе Мехелен, а адтуль перанесены зноў у Лёвен.

У 18881889 г. тут пры дапамозе кардынала Д. Мерсье быў заснаваны Вышэйшы інстытут філасофіі (школа Фамы Аквінскага), з 1894 г. выдаваўся часопіс «Revue Neoscolastique». Універсітэт праславілі не толькі філосафы і багасловы: шырока вядомы, напрыклад, картограф, складальнік дакладных атласаў Меркатар, анатаміст А. Везалій, фізік Ж. Леметр і інш.

Падчас абедзвюх сусветных войнаў былі знішчаныя вялікія ўніверсітэцкія кнігазборы, страчана частка архіваў.

У 1946 г. пад адной адміністрацыяй паўсталі дзве паралельныя секцыі ўніверсітэта — французская і фламандская, а з 1970 г. існуюць два асобныя ўніверсітэты — французскі (у горадзе Лёвен-ле-Нёў) і фламандскі. Абодва лічацца пераемнікамі старога ўніверсітэта.

Спачатку адзінай мовай універсітэту была лацінская, пасля французская. Толькі ў 1911[4] г. лекцыі пачалі чытаць на нідэрландскай мове.

Беларусы ў Лёвенскім універсітэце

правіць

Першым беларусам, які скончыў вышэйшыя студыі ў Лёвенскім універсітэце з тытулам доктара філасофіі, быў Фабіян Абрантовіч. Сярод выпускнікоў-беларусаў Уладзімір Бакуновіч, Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, Барыс Рагуля, Міхась Саўка, Павел Урбан, Уладзімір Цвірка, Лявон Карась, Янка Філістовіч, Уладзімір Бутрымовіч, Аляксей Арэшка (доктар хіміі). Таксама ва ўніверсітэце вучыліся Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (у 1609), Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (у пачатку XVII ст.), Крыштаф Міхал Сапега (у 1627). Выкладаў ва ўніверсітэце Вінцэнцій Бучынскі (з 1848).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. ISBN 985-6638-68-2.

Спасылкі

правіць