Лёгачная альвеола

Альвеола (лац.: alveolus — лунка, паглыбленне, пузырок) — канцавая частка дыхальнага апарата ў лёгкім, якая мае форму пузырка, адкрытага ў прасвет альвеалярнага ходу. Альвеолы ўдзельнічаюць у акце дыхання, забяспечваючы газаабмен з лёгачнымі капілярамі.

Альвеолы

Анатомія правіць

 
Анатомія бранхіяльнага дрэва
 
Дыхальная сістэма чалавека

Альвеолы маюць шматвугольную форму, падзелены міжальвеалярнымі перагародкамі таўшчынёй 2—8 мкм. Міжальвеалярныя перагародкі прадстаўлены сценкамі альвеол, размешчанымі паміж імі элементамі злучальныя тканкі (эластычнымі, калагенавымі і ратыкулярнымі валокнамі) і сеткай капіляраў, якія ўдзельнічаюць у газаабмене. Некаторыя альвеолы злучаны паміж сабой адтулінамі ў міжальвеалярных перагародках («порамі Кона»).

Агульная колькасць альвеол у абодвух лёгкіх чалавека складае 600—700 мільёнаў. Дыяметр адной альвеолы нованароджанага дзіцяці ў сярэднім 150 мкм, дарослага — 280 мкм, у пажылым узросце дасягае 300—350 мкм. Сумарная плошча паверхні альвеол змяняецца ад 40 м² пры выдыху да 120 м² пры ўдыху[1].

Унутраны слой альвеалярнай сценкі сфарміраваны сквамознымі (дыхальнымі) альвеацытамі (альвеацыты 1-га тыпу) і вялікімі альвеацытамі (альвеацыты 2-га тыпу), хемарэцэптарамі (альвеацыты 3-га тыпу), а таксама макрафагамі. Альвеалацыты 1-га тыпу, якія ўдзельнічаюць у газаабмене, займаюць значна большую плошчу (97,5 % унутранай паверхні альвеолы), чым альвеацыты 2-га тыпу (гранулярныя, кубападобныя, сакраторныя клеткі). Як і альвеацыты 1-га тыпу, альвеалацыты 2-го тыпу размешчаны на базальнай мембране; гэтыя клеткі выпрацоўваюць сурфактант — паверхнева-актыўнае рэчыва, якое высцілае знутры альвеолы і перашкаджае іх спадзенню.

Аэрагематычны (паветрана-крывяны) бар'ер паміж дыхальнымі альвеацытамі і капілярамі ўтвораны іх базальнымі мембранамі і складае 0,5 мкм. У некаторых месцах базальныя мембраны разыходзяцца, фарміруючы шчыліны, запоўненыя элементамі злучальнай тканкі. Кожны капіляр удзельнічае ў газаабмене з некалькімі альвеоламі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць