Лёгкая пяхота — адменнік[1] пяхоты як роду войскаў, прызначаная для далёкага (кідальнага, стралковага) бою, як правіла, урассыпную.

Лёгкая пяхота брытанскай арміі, 19 ст.

Гісторыя правіць

Галоўнай баявой задачай лёгкай пяхоты было парушэнне варожага ладу цяжкай пяхоты і знішчэнне суперніка з тымі ж мэтамі. У блізкім бою лёгкая пяхота з прычыны адсутнасці таго ж строю не магла змагацца ні з варожай кавалерыяй, ні з цяжкай ці сярэдняй пяхотай. Безабароннасць перад нападамі кавалерыі з'яўлялася галоўным фактарам, які абмяжоўвае колькасць лёгкай пяхоты ў фармаваннях узброеных сіл дзяржавы.

У розных дзяржавах для абазначэння лёгкай пяхоты ў розны час ужываліся свае назвы:пелтастыСтаражытная Грэцыя, велітыСтаражытны Рым, псілыВізантыя, пішчальнікіРасія, шасёры, вальтыжоры і тыральерыФранцыя, егеры[2][3]Прусія, Расія, фузілёры — Францыя, Прусія, берсальерыСардзінія, Італія.

У сучасны перыяд слова словазлучэнне «лёгкая пяхота»[4] ужываецца да фармаванняў стралкоў (пяхотнікаў), якія не маюць у сваёй арганізацыйна-штатнай структуры «цяжкіх узбраенняў» (танкаў, БМП, БТР і гэтак далей), навучаных для вядзення бою пры любым надвор'і, у гарадскіх умовах, на перасечанай мясцовасці, супраць партызан і тэрарыстаў. Не абцяжараная "цяжкімі ўзбраеннямі" лёгкая пяхота валодае больш высокімі аператыўнасцю і мабільнасцю.

Зноскі

  1. Тяжелая артиллерия, кавалерия, пехота // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Егерские войска // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Егерские войска // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
  4. Легкая пехота в современных вооруженных силах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2015.