Лёзна
Лё́зна[2] (трансліт.: Liozna) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Лёзненскага раёна, на левым беразе р. Мошна. За 40 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, недалёка ад мяжы з Расіяй. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Смаленск (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Янавічамі, Арэхаўскам. Насельніцтва 6 740 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Лёзна
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУзнікла Лёзна ў канцы 15 ст. на землях Мікулінскай воласці. Назва, верагодна, паходзіць ад слова «лёзны» — чужы, нетутэйшы, прышлы. У 1514 годзе заваявана Маскоўскай дзяржавай, у 1526 годзе вернута ў склад ВКЛ. У канцы 16 ст. Лёзна разам з Мікулінскай воласцю ўваходзіла ў Віцебскі павет. 3 1625 года яно стала ўласнасцю князёў Агінскіх. У 1654 годзе ўзгадваецца як мястэчка. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Аршанскага павета. У 1786 годзе Агінскімі была пабудавана мураваная праваслаўная царква (разбурана ў 1961 годзе). Падчас вайны 1812 года ў Лёзна стаяў 2 тыдні 3-і корпус маршала М. Нея (гэтая падзея захаваў на сваім малюнку маёр французскага войска Х. У. Фабер дзю Фора «На біваку ў Ліёзна ў жніўні 1812 года»). У 19 — пач. 20 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка.
3 1831 года ў Лёзне праводзіліся 4 кірмашы штогод, былі развітыя сталярнае, сукнавальнае, гарбарнае, кравецкае рамёствы. У 1866—1867 гадах быў адкрыты рух па Рыга-Арлоўскай чыгунцы, якая прайшла праз мястэчка, у Лёзне пабудавана чыгуначная станцыя. У 1865 годзе адкрыта народнае вучылішча, а ў 1875 годзе пры чыгуначнай станцыі пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа, якая ў 1887 годзе была рэарганізавана ў 4-класнае народнае вучылішча. 3 1870 г. Лёзна стала ўласнасцю Храпавіцкіх, пазней — А. І. Шабекі. У 1880-я у Лёзна 216 дамоў, 26 крам, размяшчалася валасное праўленне, працавала бальніца. У пач. 20 ст. — 11 цагляных і 1103 драўляныя будынка, 2 млына, 2 вучылішча, па-ранейшаму штогод праводзіліся 4 кірмашы.
У 1919 г. Лёзна ўвайшло ў склад РСФСР. 3 1924 года ў БССР, стала цэнтрам Лёзненскага раёна. З 27.9.1938 — гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны 17.7.1941 года Лёзна акупіравана гітлераўскімі войскамі, за час вайны акупанты загубілі тут 1,2 чал., Лёзна было спалена. 8 кастрычніка 1943 г. пасёлак вызвалены войскамі Калінінскага фронту.
Мясцовасць атрымала своеасаблівую вядомасць пасля меркаванага замаху на забойства тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі, які адбыўся 16.7.1994 непадалёк.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьПрамысловы комплекс пасёлка прадстаўлены наступнымі прадпрыемствамі:
- РУП «Лёзненская хлебная база»
- ААТ «Лёзненскі ільнозавод»
- Лёзненскі філіял ААТ «Малако»
- УПВГП «БІГІУ» — вытворчасць драўляных барабанаў для кабеляў
- ДЛГУ «Лёзненскі лясгас»
- ПВГУП «ЛЕСАРАМА»—вытворчасць піламатэрыялаў
Транспарт
правіцьПраз Лёзна праходзіць шаша Р21 і пачынаецца шаша Р109. У Лёзне знаходзіцца станцыя Лёзна, якая звязвае яго з Полацкам, Віцебскам, Смаленскам і Масквой.
У Лёзне знаходзіцца аўтастанцыя, якая злучае пасёлак з Віцебскам, Оршай, Смаленскам і вёскамі раёна. У межах пасёлка курсіруе 1 аўтобусны маршрут.
Культура
правіцьДом культуры, 3 бібліятэкі — Цэнтральная раённая, Дзіцячая і Чкалаўская; дом рамёстваў, Лёзненскі ваенна-гістарычны музей, музей Марка Шагала. Выдаецца раённая газета «Сцяг Перамогі».
Адукацыя
правіцьУ пасёлку 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў.
Архітэктура і славутасці
правіцьЗабудова
правіцьРака падзяляе пасёлак на 2 часткі. Асноўны жылы масіў знаходзіцца на левым беразе Мошны. Рэгулярная сетка вуліц захавалася з 19 ст. У 1972 г. быў распрацаваны генеральны план гарадскога пасёлка. Новы генеральны план распрацаваны ў 1983 годзе. Цэнтр Лёзна забудаваны 3—5-павярховымі цаглянымі будынкамі. Ва ўсходняй частцы створаны мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. За чыгункай, у паўднёвай частцы, сфарміравалася прамысловая частка Лёзна. Вядзецца катэджавае будаўніцтва.
Славутасці
правіцьПомнікі: Адаменская горка, магілы ахвяр нацызму, помнік вызваліцелям, Бюст Марка Шагала.
-
Скульптура
-
Памятны знак на месцы царквы
-
Вадзяны млын на Мошне
-
Помнік загінулым яўрэям
Страчаная спадчына
правіць- Царква Уваскрэсення Хрыстова (1786, знесена ў 1961) — знаходзілася перад кінатэатрам «Світанак», на месцы сквера з фантанам
- Сядзіба Шагалаў (ХІХ ст.) — знаходзілася на месцы дома культуры
Вядомыя асобы
правіць- Барыс Залманавіч Безмозгін (1938—2002)[5].
- Зінаіда Сямёнаўна Даўгяла (нар. 1930) — беларускі архітэктар.
- Абрам Барысавіч Забораў (1911—1985) — беларускі мастак.
- Шнеўр Залман з Лядаў (1745—1812) — заснавальнік ХАБАД.
- Рыгор Абрамавіч Рыўкін (1877—1922) — паэт[6].
- Барыс Ільіч Фукс (1897—1973, Новакузнецк) — савецкі хірург[7].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ https://pandia.ru/text/78/049/19934.php
- ↑ http://lioznolib1.ucoz.ru/index/rivkin_g_a/0-11
- ↑ https://wiki.ssmu.ru/index.php?title=Фукс_Борис_Ильич
Літаратура
правіць- Лёзна // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 139—140.
- Князева В. М. Лёзна // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — С. 76—77. — 303 с. — ISBN 985-01-0549-6.
- Лёзна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 358—359. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Лиозно // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик [и др.]. — Мн., 2004. — С. 214—215.
- Дударенко М. Л., Перечнев Ю. Г., Елисеев В. Т. и др. Освобождение городов: Справочник по освобождению городов в период Великой Отечественной войны 1941-1945. — М.: Воениздат, 1985. — 598 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Лёзна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 424. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лёзна
- Геаграфічныя звесткі па тэме Лёзна на OpenStreetMap
- Лёзна tut.by Архівавана 24 верасня 2008.
- Сайт газеты «Сцяг Перамогі» Архівавана 11 верасня 2011.
- Прыдзвінскі край — Лёзна(недаступная спасылка)
- (руск.) Інфармацыйна-забаўляльны партал Лёзна