Лёзненскі сельсавет
Лё́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Лёзна (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Лёзненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лёзненскі раён |
Уключае | 41 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Лёзна (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 754 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лёзна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Лёзна атрымала статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарніцкага сельсавета[1]. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета са Стасеўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Красыншчына, Уна і Шахі)[2]. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены з гарадскога пасёлка Лёзна ў вёску Зубкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лёзненскага сельсавета 31 населены пункт[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стасеўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалацце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шумшчына і Шэркіна)[4]. Да 2005 года цэнтр сельсавета вернуты ў гарадскі пасёлак Лёзна. 26 чэрвеня 2018 года скасавана вёска Вагараўшчына[5].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3122 чалавекі[6], з іх 85,6 % — беларусы, 11,1 % — рускія, 2,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[7]; паводле перапісу 2019 года — 2754 чалавекі[8].
Іншае
правіцьБудынак адміністрацыі сельсавета знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Лёзна на вуліцы Чарняхоўскага, дом 4. Да 2011 года ў гэтым будынку размяшчалася гасцініца.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 50. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 26 июня 2018 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Лиозненского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.