Вяз прысадзісты

від раслін
(Пасля перасылкі з Лём прысадзісты)

Вяз прысадзісты, Лём прысадзісты[4] (Ulmus pumila) — від дрэў роду Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae).

Вяз прысадзісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulmus pumila L., Sp. Pl. 1: 226 (1753)

Сінонімы
  • Ulmus manshurica[3]
  • Ulmus pinnato-ramosa Dieck[3]
  • Ulmus turkestanica[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19057
NCBI  198266
EOL  594950
GRIN  t:40851
IPNI  303333-2
TPL  kew-2448824

Распаўсюджванне правіць

Расце ў асноўным на поўначы, паўночным захадзе і паўночна-усходзе Кітая, а таксама ў некаторых паўднёва-заходніх правінцыях, у туркестанскім рэгіёне, у Казахстане, на паўднёва-ўсходніх адгор’ях Джунгарскага Алатау[5], Заходняй Сібіры, Манголіі, Тыбеце, Індыі і Карэі, а таксама культывуецца ў Паўднёвай Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Апісанне правіць

Дрэва вышынёй каля 25 м; дыяметр ствала прыкладна 1 м. У засушлівых раёнах свайго арэала расце ў выглядзе хмызняку. Кара парасткаў гладкая, шаравата-карычневага ці ярка-шэрага колеру, але можа станавіцца грубай, цёмна-шэрай і час ад часу месцамі прарывацца. Галінкі светлыя, жаўтлява-шэрыя, светла-шэра-карычневыя або светла-шэрыя, гладкія або шарсцістыя, з раскіданымі сачавічкамі. Зімовыя пупышкі ад яйкападобнай да шарападобнай формы. Лісце ад эліптычнай-авальнай да эліптычнай-ланцэтападобнай формы, або яйкападобна-ланцэтападобнай, 2—8 см даўжынёй і 1,2—3,5 см шырынёй, востраканцовае, па краі двойчыпілаватае, скурыстае, шчыльнае. Кветкі з фіялетавымі пыльнікамі[6].

Выкарыстанне правіць

Гэты вяз часта ўжываюць для аднаўлення лясоў. З кары атрымліваюць валакно, якое выкарыстоўваюць наўзамен пянькі. Ва Узбекістане драўніну выкарыстоўваюць для разьбы па дрэве.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Таксономия, синонимия и биология на сайте BioLib
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Другие виды вязов. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 10 студзеня 2017.
  6. Вяз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Вяз низкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)