Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Ліянель Месі
Messi vs Nigeria 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ліянель Андрэс Месі
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987(1987-06-24)[1] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Аргенціны Аргенціна
Рост 170 см[3]
Вага 72 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Барселона
Нумар 10
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1992 — 1995 Сцяг Аргенціны Грандолі
1995 — 2000 Сцяг Аргенціны Ньюэлс Олд Бойз
2000 — 2003 Сцяг Іспаніі Барселона
Клубная кар’ера*
2003 — Сцяг Іспаніі Барселона 418 (383)
2003 — 2004   Сцяг Іспаніі Барселона C 10 (5)
2004 — 2005   Сцяг Іспаніі Барселона B 22 (6)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2005 Сцяг Аргенціны Аргенціна (да 20) 18 (14)
2008 Сцяг Аргенціны Аргенціна (алімп.) 5 (2)
2005 — Сцяг Аргенціны Аргенціна 123 (61)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Венесуэла 2007
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016
Бронза Бразілія 2019

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 мая 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 лістапада 2017.

Ліяне́ль Андрэ́с Ме́сі (ісп.: Lionel Andrés Messi; нар. 24 чэрвеня 1987, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст.

З 2000 года знаходзіцца ў іспанскім клубе «Барселона», з 2004 года гуляе ў асноўным складзе каманды. З 2005 года выступае за зборную Аргенціны.

У 2009, 2010, 2011, 2012 і 2015 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA.

Змест

Раннія гадыПравіць

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў Расарыа, Аргенціна. Ягоны бацька Хорхе Месі працаваў на фабрыцы, а маці Селія Месі (Кучыціні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага горада Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэла Месі эміграваў у Аргенціну ў 1883 годзе. Ліянель мае двух старэйшых братоў — Радрыга і Маціяса, а таксама сястру Марыю Соль. Месі стаў займацца футболам ва ўзросце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клуб «Грандолі». На першыя трэніроўкі яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянеля футбалістам[4]. Пасля «Грандолі» Ліянель перайшоў у «Ньюэлс Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыа. Ва ўзросце дзесяці гадоў у Ліянеля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывер Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але не меў дастатковых сродкаў на ягонае лячэнне. Калі Ліянелю было 13 гадоў, адзін з акцыянераў «Барселоны» даведаўся пра маладога гульца. Пасля прагляду футбаліста спартыўны дырэктар клуба Карлас Рэшак здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Месі ў Еўропу і ягонае лячэнне.

Кар’ераПравіць

З 13 гадоў Ліянель гуляў у моладзевым складзе «Барселоны», у першым жа сваім матчы аформіўшы «покер». За асноўны склад іспанскага клуба Месі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 года ў таварыскай сустрэчы з партугальскім «Порту». Пасля матчу газета «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасць Кройфа і пас Раналдынью».

Міжнародная кар’ераПравіць

Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргенціны Месі атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Іспаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 года ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны ў матчы супраць Парагвая.

ДасягненніПравіць

ПерсанальныяПравіць

КлубныяПравіць

Барселона:

МіжнародныяПравіць

Зборная Аргенціны:

Зноскі

СпасылкіПравіць