Лібрэта
Лібрэ́та (італ.: libretto — «кніжыца»[1]) — 1) славесны тэкст музычна-драматычнага твора (оперы, аперэты; раней таксама кантаты і араторыі). Будуецца на паслядоўным сюжэтным развіцці дзеяння, пішацца пераважна вершамі, радзей прозай (часцей у дыялогу). Лібрэта — літаратурна-драматычная аснова оперы і не разглядаецца як самастойны мастацкі твор. Задума лібрэта, а часам і драматургічны сцэнарый належаць кампазітару. Можа быць арыгінальным паводле тэмы, але часцей грунтуецца на сюжэтах і вобразах мастацкай літаратуры ці народнай творчасці. Музычная інтэрпрэтацыя драматычнага тэксту абумоўлівае пераасэнсаванне кампазітарам і лібрэтыстам літаратурнай першакрыніцы. 2) Літаратурны сцэнарый балетнага спектакля. 3) Кароткі выклад зместу оперы, аперэты, балета.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.716
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).