Лівадыйскі палац

Лівадыйскі палац — знакаміты помнік архітэктуры і гісторыі XIX—XX ст. у Крыме[2], былая рэзідэнцыя расійскіх імператараў.

Палац
Лівадыйскі палац
Ливадыя супернічае з Варанцоўскім палацам за званне самай раскошнай рэзідэнцыі ў Крыму
Ливадыя супернічае з Варанцоўскім палацам за званне самай раскошнай рэзідэнцыі ў Крыму
44°28′04″ пн. ш. 34°08′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Пасёлак Лівадыя, Крым
Архітэктурны стыль неарэнесанс
Будаўнік Мікалай Красноў
Дата заснавання XIX стагоддзе
Статус Помнік гісторыі і культуры
Сайт ливадийский-дворец.рф
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Украіны Аб'ект дзяржаўнага рэестра помнікаў Украіны. Помнік гісторыі нацыянальнага значэння. Ахоўны нумар: 010037-Н[1]

Размешчаны ў пасёлку Лівадыя ў Ялцінскім рэгіёне Крыма ў 3 км ад Ялты.

Архітэктар — Мікалай Пятровіч Красноў.

Гісторыя правіць

Маёнтак Патоцкага правіць

У 1834 годзе Лівадыя (Лівадыя з грэчаскай мовы — палянка, лужок) была набытая ў камандзіра грэцкага Балаклаўскага батальёна Хвядоса Рэвеліёцы графам Львом Севярынавічам Патоцкім. У маёнтку Патоцкага, па праекце Ф. Эльсона быў пабудаваны панскі дом, аранжарэі, а таксама закладзены ландшафтны парк.

Савецкі перыяд правіць

У 1925 годзе ў былым царскім палацы быў адчынены санаторый для сялян, у 1931 г. ператвораны ў кліматычны лячэбны камбінат.

З 4 па 11 лютага 1945 года ў Лівадыйскім палацы праходзіла Крымская (Ялцінская) канферэнцыя кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (І. В. Сталін, Ф. Д. Рузвельт, У. Чэрчыль), а таксама пражывала амерыканская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Ф. Д. Рузвельтам.

У 1953 годзе быў зноў адкрыты санаторый.

16 ліпеня 1974 года па рашэнні УЦСПС і Цэнтральнага Савета па кіраванні курортамі прафсаюзаў Лівадыйскі палац быў адкрыты для наведвальнікаў з 2 аддзеламі — гісторыка-мемарыяльным (размешчаным у парадных залах палаца, дзе была адкрыта экспазіцыя «Крымская (Ялцінская) канферэнцыя 1945 года») і выставачнага.

Зноскі

  1. Постанова від 3 вересня 2009 р. N 928 «Про занесення об'єктів культурної спадщини національного значення до Державного реєстру нерухомих пам’яток України» (укр.)
  2. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Спасылкі правіць