Ліва аль-Кудс
Ліва аль-Кудс, ці Брыгада аль-Кудс (араб. لواء القدس) — лаяльнае ўраду Сірыі вайсковае фарміраванне сфарміраванае ў правінцыі Алепа ў верасні 2013 г. інжынерам Мухамедам аль-Саідам (пазыўны «Інжынер»)[1]. Брыгада складаецца з сунітаў-палесцінцаў з лагера бежанцаў Аль-Найраб. Прычынай для стварэння апалчэння паслужыў захоп лагера Хандарат (поўнач г. Алепа) сіламі Фронта ан-Нусра, і далейшыя ганенні на яго мясцовых жыхароў. Мэта стварэння брыгады — адбіць лагер і падтрымаць Узброеныя сілы Сірыі ў ходзе правядзення ёю аперацыі на тэрыторыі г. Алепа і яго прыгарадзе.
Ліва аль-Кудс | |
---|---|
араб. لواء القدس | |
Іншыя назвы | Брыгада аль-Кудс |
Ідэалогія | Палесцінскі нацыяналізм |
Лідары |
Мухамед аль-Саід («Інжынер») Мухамед Рафа («Святы айцец»)† |
Штаб-кватэра | лагер Хандарат, Алепа |
Сфарміравана | верасень 2013 |
Саюзнікі |
Узброеныя сілы Сірыі Сілы нацыянальнай абароны Брыгады Баас Хезбала Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі |
Праціўнікі |
Сірыйская свабодная армія Ісламскі фронт Фронт аль-Нусра Джабхат Фатх аш-Шам Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў | каля 9.000 |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Удзел у Грамадзянскай вайне
правіцьУпершыню ўдзел у вайне «Брыгада аль-Кудс» прыняла ў канцы 2013 г., калі яе байцы ўзаемадзейнічалі з «Сілами тыгра» ў ходзе аперацыі «Зорка Канопус» , у выніку якой урадавыя войскі прасунуліся на паўночным усходзе Алепа, заняўшы стратэгічна значную прамысловую зону Шэйх Наджар і зняўшы аблогу з цэнтральнай турмы Алепа. Брыгада таксама ўдзельнічала ў аперацыі «Вясёлка» , падтрымаўшы наступленне «Сілаў тыгра» ў заходнім Алепа. Байцы фарміравання занялі раёны Башкуй, аль-Манашэр і аль-Мала.
Да пачатку 2015 г. «аль-Кудс» страціла 200 байцоў забітымі і больш за 400 атрымалі раненні[2].
У канцы 2015 г. «Ліва аль-Кудс» прымала ўдзел у наступленні ўрадавых войск на поўдні правінцыі Алепа, у ходзе якога былі заняты некалькі дзесяткаў вёсак і вышынь. Акрамя таго, брыгада адыграла важную ролю ў шэрагу ваенных аперацый у 2016 г., у выніку якіх горад Алепа быў цалкам заняты ўрадавымі войскамі. Так, у маі 2016 г. падраздзяленні «Ліва аль-Кудс» дапамагалі Узброеным сілам Сірыі і «Сілам тыгра» зачышчаць усход правінцыі Алепа і паспрыялі абароне паўночнага ўчастка дарогі Алепа — Ханасэр .
У чэрвені — ліпені 2016 г. «Сілы тыгра» і «Ліва аль-Кудс» узялі пад кантроль ферму Малах і шашу Кастэла, перарэзаўшы адзіны маршрут забеспячэння падкантрольных сірыйскай апазіцыі раёнаў ўсходняга Алепа. «Брыгада аль-Кудс» адыграла вырашальную ролю ў адбіцці контратак сірыйскай апазіцыі на ферму Малах і лагер Хандарат. У верасні яе атрады ўзялі пад кантроль шпіталь Кіндзі.
Склад брыгады
правіць- Батальён «Львы аль-Кудс»
- Батальён стрымлівання
- Батальён «Львы аль-Шахба»