Ліверпульскі ўніверсітэт
Ліверпульскі ўніверсітэт — універсітэт Ліверпула, быў заснаваны ў 1881 годзе як універсітэцкі каледж.
Ліверпульскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1903 |
Студэнты | 28 693[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт |
liverpool.ac.uk (англ.) liverpool.ac.uk |
![]() |
У 1884 годзе ён стаў аддзяленнем федэральнага Універсітэта Вікторыі. Затым, у 1903 годзе ён становіцца незалежным універсітэтам з правам прысваення ўласнай вучонай ступені і атрымлівае назву Ліверпульскі ўніверсітэт.

Адзін з «універсітэтаў з чырвонай цэглы», заснаваных першапачаткова як прамысловыя каледжы. У цяперашні час уваходзіць у Групу Расел 20 лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі.
Сярод выпускнікоў 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне навукі, медыцыны і міру: урач сэр Рональд Рос, фізік прафесар Чарлз Баркла, фізіёлаг сэр Чарлз Шэрынгтан, фізік сэр Джэймс Чэдвік, хімік сэр Роберт Робінсан, фізіёлаг Гар Гобінд Харана, фізіёлаг Родні Портэр і фізік Джозеф Ротблат.
Зноскі
правіць- ↑ https://www.theuniguide.co.uk/university-of-liverpool-l41 Праверана 0 сакавіка 2020.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/university-of-liverpool?rid=533239893129-81
Літаратура
правіць- Rigg, J. Anthony (1968) "A comparative history of the libraries of Manchester and Liverpool Universities up to 1903", in: Saunders, W. L., ed. University and Research Library Studies: some contributions from the University of Sheffield Post-graduate School of Librarianship and Information Science. Oxford: Pergamon Press, 1968
Спасылкі
правіць- Афіцыйны вэб-сайт (англ.)