Лівонскі ордэн

(Пасля перасылкі з Лівонскі Ордэн)

Лівонскі ордэн, ці Інфлянцкі ордэн (лац.: Fratres miliciae Christi de Livonia, ням.: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржава і ваенная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы на латышскіх і эстонскіх землях (Інфлянтах) у XIII — XVI стст.

Лівонскі ордэн
Шчыт рыцараў-мечаносцаў
Гады існавання 12371561
Краіна
Падпарадкаванне Папа Рымскі, імператар Священной Свяшчэннай Рымскай Імперыі, магістр Тэўтонскага ордэна
Уваходзіць у Тэўтонскі ордэн (12371435)
Лівонская канфедэрацыя (14351561)
Тып хрысціянскі ваенны ордэн
Колеры Белы плашч з чырвоным крыжом і мячом
Тэўтонец (злева) і мечаносец (справа)

Ваяваў з Літвой, Псковам, Ноўгарадам. Атрымаў шэраг сур'ёзных паражэнняў ад іх (на Чудскім возеры 1242, бітва пры Дурбе 1260 і інш.). У Лівонскай вайне разгромлены рускімі войскамі, пасля чаго ліквідаваны.

Гісторыя правіць

Ордэн мечаносцаў правіць

Створаны (як Ордэн мечаносцаў) у 1202 годзе ў вусці ракі Дзвіна біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам[ru]. Першапачаткова ордэн называўся Браты рыцарства Хрыстовага (лац.: Fratres militae Christi). Афіцыйнай яго мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касцёла і пашырэнне хрысціянства сярод ліваў, латгалаў і эстаў.

У 1205 годзе Папа Рымскі Інакенцій III зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор ордэна храмоўнікаў (тампліераў). Паводле гэтага статута, члены ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў сярэдневякоўі назва рыцараў — крыжакі).

Пасля паражэння Ордэна мечаносцаў у 1236 годзе ў Саўлескай бітве, 12 мая 1237 года Папа Рымскі Грыгорый IX далучыў ордэн да Тэўтонскага.

Лівонская вайна і заняпад ордэна правіць

У 1421 годзе быў падпісаны гандлёвы дагавор Ноўгарада з Лівонскім ордэнам. Мір аказаўся нетрывалым, і ў 1444 годзе ўспыхнула вайна Лівоніі з Ноўгарадам і Псковам, якая доўжылася да 1448.

У 1492 годзе для барацьбы з Лівоніяй каля нямецкай крэпасці Нарвы быў заснаваны Івангорад.

У 1500 годзе быў складзена антымаскоўскі дагавор паміж ВКЛ і Лівонскім ордэнам. У час вайны 15011503 гг., у 1501 годзе ордэн быў разгромлены рускімі войскамі пры Гельмедзе (каля Дэрпта).

У 1557 годзе Іван IV узяў курс на абвастрэнне адносін з ордэнам — ён адмовіў лівонскім паслам у прыёме. Ордэн быў разгромлены і ліквідаваны ў Лівонскай вайне рускімі войскамі ў 1561.

Апошні гросмайстар Готхард Кетлер, не бачачы сродкаў да захавання незалежнасці Ордэна, па Віленскім дагаворы прыняў (1561) тытул герцага і тым самым спыніў існаванне Ордэна.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць