Лі́вія Друзі́ла, пасля 14 года Ю́лія Аўгу́ста ці Лі́вія Аўгу́ста (лац.: Livia Drusilla, Julia Augusta, Livia Augusta.) (30 студзеня 58 да н.э., Рым — 29, Рым) — жонка Актавіяна Аўгуста (38 да н.э. — 14), маці імператара Тыберыя, прабабка імператара Калігулы, бабка імператара Клаўдзія, і прапрабабка імператара Нерона. Была абагаўлёна імператарам Клаўдзіем.

Лівія Друзіла
LIVIA DRVSILLA
Нараджэнне 30 студзеня 59 да н.э. ці 28 верасня 58 да н.э.[1]
Смерць 28 верасня 29(0029-09-28)[2]
Месца пахавання
Род Livii Drusi[d], Юліі-Клаўдзіі[d] і Юліі Цэзары[d]
Бацька Marcus Livius Drusus Claudianus[d]
Маці Alfidia[d]
Муж Tiberius Claudius Nero[d][1] і Актавіян Аўгуст[1][4][…]
Дзеці Тыберый[5] і Друз Старэйшы[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мармуровая статуя Лівіі ў вобразе багіні.
Бюст Аўгуста з Археалагічнага музея Стамбула
Манеты з партрэтам Лівіі

Біяграфія правіць

Да Аўгуста правіць

Лівія нарадзілася 30 студзеня 58 года да н.э. у сям’і Марка Лівія Друза Клаўдзіяна, які ўзыходзіў каранямі да Апія Клаўдзія Цэка і яго жонкі Аўфіды, дачкі Аўфідыя Луркана з плебейскага саслоўя, трыбуна 61 года да н.э. Хутчэй за ўсё яна была другой дачкой у сям’і.

У 42 годзе да н.э. яе выдаюць замуж за Тыберыя Клаўдзія Нерона, яе стрыечнага брата па бацьку, якому на той момант споўнілася 43 гады. Яе бацька і муж падтрымлівалі бок забойцаў Цэзара, Брута і Касія, і ваявалі супраць Актавіяна ў час Філіпійскай вайны. Пасля бітвы пры Філіпах яе бацька быў вымушаны скончыць жыццё самагубствам.

Яе муж працягвае выступаць супраць Актавіяна, спачатку на баку Секста Пампея, потым Марка Антонія і яго брата Луцыя Антонія. У 40 годзе да н.э. сям’я вымушана бегчы з Рыма, асцерагаючыся праскрыпцый і праследаванняў з боку Актавіяна. Спачатку Тыберый і Лівія накіраваліся на Сіцылію, а потым вымушаны былі шукаць выратавання ў Грэцыі, прычым на руках у іх ужо быў маленькі Тыберый. У 39 годзе да н.э. Актавіян абвясціў амністыю і Лівія з мужам змаглі вярнуцца ў Рым. У той час Лівія была цяжарная другім сынам, Друзам, які нарадзіўся ў самым пачатку 38 года да н.э. Хадзілі чуткі, што ён быў сынам Актавіяна, а не Тыберыя Клаўдзія.

У шлюбе з Аўгустам правіць

Паводле дегенды, Актавіян закахаўся ў Лівію з першага ж позірку, калі яна была яму прадстаўлена ў 39 годзе да н.э. Так ці інакш, але ён развёўся са сваёй другой жонкай Скрыбоніяй у той самы дзень, калі яна нарадзіла яму дачка, Юлію Старэйшую. Тады ж Тыберый Клаўдзій быў вымушаны развесціся з Лівіяй, якая была на шостым месяцы цяжарнасці. 14 студзеня ў Лівіі нарадзіўся сын, а 17 студзеня, насуперак усім традыцыйным умоўнасцям (рымляне не маглі ажаніцца раней за вызначаны тэрмін пасля разводу) Актавіян і Лівія згулялі вяселле. На вяселлі прысутнічаў і яе былы муж, як бацька яе дзяцей. На момант вяселля Лівіі было 19 гадоў, Актавіяну — 24 гады.

Пасля самагубства Марка Антонія Актавіян, узяўшы імя Цэзар Аўгуст, стаў аднаасобным кіраўніком дзяржавы. Лівія заўсёды прымала значны ўдзел у справах дзяржавы і выступала саветнікам і памочнікам Аўгуста. З 35 года да н.э., калі Аўгуст даў ёй права самастойна распараджацца фінансамі і мець сваіх кліентаў, яна яшчэ актыўней занялася палітыкай, уводзіла ў вышэйшыя дзяржаўныя колы годных паводле яе меркавання людзей. Палітычнай кар’ерай ёй былі абавязаны многія, у тым ліку будучы імператар Гальба, а таксама бацька Атона.

Паколькі ў шлюбе з Аўгустам дзяцей у іх не было, а адзіным родным дзіцем імператара была Юлія Старэйшая, Лівія таксама імкнулася забяспечыць уладай сваіх дзяцей. Тыберый стаў трэцім мужам сваёй зводнай сястры Юліі (у 11 годзе да н.э.), а за Друза выдалі любімую пляменніцу імператара Антонію Малодшую. У 4 годзе Аўгуст прызнаў Тыберыя як свайго спадчынніка.

Дамогшыся вышэйшых дзяржаўных пасад і бліскучай будучыні для сваіх дзяцей, Лівія імкнулася ўсімі сіламі забяспечыць непахіснасць іх пазіцый. Яна агароджвала пазіцыі Тыберыя ад любога вагання. Так, пачынаючы з 23 года да н.э. адзін за адным сканалі ці былі пакараны смерцю ўсё, хто мог прэтэндаваць на прастол:

Тацыт прама гаворыць, што гэтыя смерці былі на сумленні Лівіі, якая расчышчала такім чынам месца сваім дзецям (Аналы, 1.3, 1.6). Тое ж можна знайсці ў Дыёна (53.33.4, 55.10A, 55.32; 57.3.6). Аднак Светоній не гаворыць пра дачыненне Лівіі да іх гібелі ні слова, але і ён сцвярджае, што Аўгуст выбраў сваім пераемнікам Тыберыя толькі таму, што больш годных кандыдатур не засталося.

Дыян жа ў сваіх падазрэннях ідзе яшчэ далей, і сцвярджае што Лівія атруціла самага Аўгуста ў 14 годзе пры дапамозе прамочаных ядам фігаў. Аднак гэтага не пацвярджаюць ні Светоній, ні Тацыт.

У сямейным жыцці шлюб Лівіі і Аўгуста можна лічыць шчаслівым. Яна была яго каханым саветнікам, да слоў яе ён прыслухоўваўся, а да саветаў адносіўся з вялікай павагай. Практычна ўвесь свой час яна знаходзілася побач з ім, да самых апошнік гадзін яго жыцця. Ён памёр 19 жніўня 14 года ў Ноле, на руках у яе і Тыберыя. На момант смерці яму было 77 гадоў, а ёй 72 гады. Разам яны пражылі 52 гады.

Жыццё пасля Аўгуста правіць

 
Статуя Лівіі з Пестума. У наш час знаходзіцца ў Іспанскім нацыянальным археалагічным музеі ў Мадрыдзе

Пасля смерці Аўгуст быў абагаўлёны сенатам. Паводле яго завяшчання траціну свайго стану ён пакінуў Лівіі, а дзве траціны — Тыберыю. Таксама сваім завяшчаннем ён прылічаў Лівію да патрыцыянскага роду Юліяў і даваў ёй імя Юлія Аўгуста, якое замацоўвала за ёй яе высокі статус.

Тыберый, цяпер імператар, спачатку вельмі часта з’яўляўся з ёй на людзях. З 20 года выказванні супраць яе лічыліся дзяржаўным злачынствам. У 24 годзе яна была ўдастоена гонару сядзець на гульнях ці ў тэатры разам з вясталкамі. У сутнасці, яна з’яўлялася таемным кіраўніком дзяржавы.

Аднак вельмі хутка Тыберый астыў да маці і яе неабмежаванай улады. Ён накладвае вета на спробу сената прысвоіць ёй тытул Mater Patriae («Маці айчыны»), аналагічны тытулу імператараў Pater PatriaeАйцец айчыны»). Тацыт сцвярджае, што нават ад’езд Тыберыя на Капры быў выкліканы тым, што ён не мог больш выносіць сваю маці.

За ўвесь час, што Тыберый адсутнічаў у Рыме, яны бачыліся ўсяго толькі адзін раз. Аўгуста працягвала карыстацца амаль неабмежаванай уладай, аж да таго, што заступалася перад суддзямі за сваіх давераных асоб (Ургуланія, якая казала, што сяброўства з Аўгустай паставіла яе па-над законам; Планцына, якая падазравалася ў забойстве і была апраўданая па заступніцтве Аўгусты). У давяршэнне ўсяго яна ўзвяла ў Рыме статую Аўгуста, прысвечаную Юліям, на якой сваё імя напісала вышэй за імя Тыберыя.

У 29 годзе яна памерла. Тыберый не паехаў на пахаванне, паслаўшы распараджацца пахавальнымі цырымоніямі Калігулу. Яе завяшчанне ён абвясціў несапраўдным, а сенату забараніў якім б там ні было чынам ушаноўваць яе.

Толькі ў 42 годзе Клаўдзій аднавіў яе памяць, даў ёй належныя ўшанаванні і абагавіў яе, прысвоіўшы ёй тытул «Боская Аўгуста». У яе гонар праводзіліся гульні, на якіх яе статую везлі ў калясніцы, запрэжанай сланамі, яе статуі ўзводзіліся побач са статуямі Аўгуста, а жанчыны прыносілі зарокі ў яе імя.

Вобраз у мастацтве правіць

 
Лівія Аўгуста

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Любкер Ф. Livii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 775–777.
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Н. О. Юлия // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 370.
  5. Любкер Ф. Tiberius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1389–1390.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць