Ліга Манархічная Вялікага Княства Літоўскага
Лі́га Манархі́чная Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага (таксама Лі́га Манархі́чная ВКЛ або ЛМ ВКЛ) — грамадскае згуртаванне ліцвінаў-манархістаў у Беларусі. Задзіночанне займаецца папулязацыяй гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, традыцыяў і ідэяў ліцвінства, кансерватызму і манархізму, пазней традыцыяналізму, выступае за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага[2] і Рэчы Паспалітай[3], за лацінку[4], супраць глабалізацыі[5]. Арганізацыя штогод прымае ўдзел у шэсцях на Дзяды і часам у маршы незалежнасці[6].
Ліга Манархічная Вялікага Княства Літоўскага | |
---|---|
Тып арганізацыі | Грамадскае аб’яднанне |
Кіраўнікі | |
Маршалак[1] | Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2002 год |
https://vk.com/ligawkl |
ДзейнасцьПравіць
28 лютага 1995 года з’яўляецца газета аб’яднання — «LITWA: hłos monarchisty». Да 1998-га ў склад рэдакцыі ўваходзілі Уладзімір Міхневіч, Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі і Уладзімір Пятровіч. З 1998-га рэдактарам газеты з’яўляўся Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі.
Па стварэнні Манархічнай Лігі быў утвораны ў 2002 годзе аргкамітэт. У аргкамітэце было няшмат чальцоў, фактычна да 50-і чалавек.[7]
У 2009 годзе прадстаўляе беларускую лацінскую клавіятуру «Keyboard Lithuaniae».[8]
У 2010 годзе Стральцоў-Карвацкі ад імя руху напісаў ліст пра пазамаральную і руйноўную грамадства дзейнасць праваабарончай арганізацыі «ГейБеларусь». З ліста:
Варта пракламаваць ідэю адпору для ГейБеларусь, падобна як у Польшчы фармуецца «Ruch Odparcia Palikota». Геям - іх месца ў іх дамах, але не на нашых вуліцах і парламентах. Найважнейшы час прапагандаваць Супольнасць Нармальных Людзей. Няхай жыве нармальнасць!Арыгінальны тэкст (бел.)Warta praklamawać ideju Ruchu adporu dla GayBelarus, padobna jak u Polszczy formujecca Ruch Odparcia Palikota. Gayjam - ich miejsca u ich damach, ale nie na naszych wulicach i parlamentach. Najwyszejszy czas propagawać Supolnaść Normalnych Ludziej. Niachaj żywie normalnaść!
23 снежня 2011 года чальцы задзіночання разам з чальцамі аб’яднання «Краёвае згуртаванне літвінаў» усталявалі вялікі крыж у Курапатах побач з тым месцам, дзе сябры лігі ўжо ставілі крыж у 2002 годзе.
У 2012 року маршалак Лігі Манархістаў Аляксандр Стральцоў-Карвацкі зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе № 52. Агітацыя ішла пад выключна кансерватыўнымі лозунгамі[9].
У 2014 годзе арганізацыя прымае ўдзел у перэгрынацыі разам з фігурай Маці Божай Фацімскай, ейныя сябры наведалі Шаўлі, Цытавяны, Міцайчы, Байсагалу, Кельмы, Вільню, Салечнікі, Дзевянішкі і ўзялі ўдзел у пешай пілігрымцы з Цытавянаў да Шыдлова, дзе, як паведамляецца, у 1608 годзе мясцовым людзям аб’явілася Багародзіца, якая выказала скаргу, што імя Яе Сына не шануецца[10].