Лідзбарк
Лідзбарк[1] (польск.: Lidzbark, Lidzbark Welski, ням.: Lautenburg) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Дзялдоўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Лідзбарк. Займае плошчу 5,68 км². Насельніцтва 7900 чалавек (на 2018).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьГорад заснаваны ў 1301 г. па нямецкім праве. Пасля пачатку валадарання тут крыжакоў у 1303 г., імі быў пабудаваны замак і ўмацаванае паселішча. У гэты час сярод іншага былі пабудаваныя касцёл, млын і ратуша. Каля 1325 г. паселішча атрымала гарадскія правы. У 1405-1407 гг. горад быў абнесены мураванымі сценамі з двумя брамамі. Пасля Торуньскага міру 1466 г. горад знаходзіўся ў складзе Польшчы. Падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. горад апынуўся ў складзе Прусіі, за выключэннем 1807-1815 гг, калі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Герцагства Варшаўскага. Да Польшчы горад вярнуўся ў 1920 г. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў разбураны на 75%.