Лідзія Іванаўна Матуш

Лідзія Іванаўна Матуш (нар. 2.7.1946) — беларуская ўрач-педыятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1983), дацэнт (1997)[2].

Лідзія Іванаўна Матуш
Дата нараджэння 2 ліпеня 1946(1946-07-02) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, педыятр, медыцынскі адміністратар, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[1] (1983)
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 2 ліпеня 1946 года на станцыі Ін у сям’і вайскоўца. Скончыла педыятрычны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1970). У 1964 г. скончыла з залатым медалём 13 сярэднюю школу г. Барысава, Мінскай вобласці. З 1964 па 1970 г. г. вучылася ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на педыятрычным факультэце, пасля заканчэння якога па размеркаванні працавала ўчастковым педыятрам у Полацкай гарадской бальніцы, Віцебскай вобласці[3].

З 1974 па 1979 г.г. вучылася ў ардынатуры, затым у аспірантуры на кафедры педыятрыі-2 Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1979 па 1995 г.г. працавала на кафедры педыятрыі-2 Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў асістэнтам, затым дацэнтам[3].

З 1997 па 2003 г.г. працавала ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь галоўным педыятрам, потым начальнікам аддзела мацярынства і дзяцінства. За час работы ў Міністэрстве аховы здароўя пры садзейнічанні і падтрымцы Лідзіі Іванаўны ў рэспубліцы ўкаранёна сетка аддзяленняў ранняга ўмяшання ў дзіцячых паліклініках, работа ў якіх накіравана на ранняе выяўленне ў дзяцей паталогіі з боку нервовай сістэмы, зроку, слыху, рухальных парушэнняў і ў далейшым — правядзенне рэабілітацыйных мерапрыемстваў дзецям з выяўленымі парушэннямі. Адкрыты аддзяленні «Добразычлівага стаўлення да падлеткаў і моладзі»[3].

Пазней працавала ва УП «Белпрафсаюзкурорт» (галоўны тэрапеўт, 2003—2006), у медыцынскім цэнтры «Лекар» (намеснік дырэктара, 2007—2009). З 2009 г. — дацэнт кафедры дзіцячых інфекцый Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

З’яўляецца ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986—1987 гг. У 2001 годзе загадам Міністэрства аховы здароўя РБ узнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].

Зноскі