Лідзія Львоўна Арабей
Лідзія Львоўна Арабей (27 чэрвеня 1925, в. Нізок, Уздзенскі раён — 20 лютага 2015, Мінск) — беларуская пісьменніца і літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1958)[1].
Лідзія Львоўна Арабей | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 2015 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, перакладчыца, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям'і службоўцаў. У 1942—1944 жыла ў Шчучыне. З 1944 — супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». З 1945 жыве ў Мінску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», настаўнічала. Скончыла ў 1951 годзе філалагічны факультэт БДУ[1], у 1954 годзе аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955—1967)[1], літсупрацоўнікам часопіса «Полымя» (1967—1974)[1]. Кандыдат філалагічных навук, дысертацыя была прысвечана жыццю і творчасці А. Пашкевіч (Цёткі).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года[2].
Памерла 20 лютага 2015 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (калумбарый)[2].
Творчасць
правіцьЛітаратурную працу пачала ў 1945. Выступае як празаік, крытык, літаратуразнавец. У 1956 выдала даследаванне «Цётка (Алаіза Пашкевіч)»[1], а ў 1959 «Фядос Шынклер»[1], аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў «Калібры» (1960, апавяданні для дзяцей), «Кватэра № 3» (1961, кніга сатыры і гумару), «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «На струнах буры» (1967), «Сярод ночы» (1968), «Іскры ў папялішчы» (1970), «Ваўчкі» (1972), «Сіні бор» (1972, аповесць), «Мне трэба ехаць» (1974), «Стану песняй» (1977), «Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), «Ісці ў разведку» (1989, апавяданні для дзяцей), «Пошукi iсцiны» (абразкі, 2005), «На полымі любві» (даследаванне, прысвечанае Алаізе Пашкевіч (Цётцы), 2006), «Белае поле» (апавяданні, ўспаміны, 2008).
Выйшлі Выбраныя творы ў 2-х тамах (1985).
Пераклала раман эстонскага пісьменніка А. Хінта «Бераг вятроў» (з А. Раманоўскай, 1960).
Зноскі
Літаратура
правіць- Арабей Лідзія // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Арабей Лідзія // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
правіць- Арабей Лідзія Львоўна(недаступная спасылка)
- Беларуская пісьменніца Лідзія Арабей адзначае свой юбілей Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Лідзія Львоўна Арабей Архівавана 12 красавіка 2015.