Лідзія Паўлаўна Абрамава

Лідзія Паўлаўна Абрамава (нар. 10 сакавіка 1946, Паставы) — народная артыстка Расіі, лаўрэат усерасійскіх конкурсаў, прафесар.

Лідзія Паўлаўна Абрамава
Дата нараджэння 10 сакавіка 1946(1946-03-10) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Сайт abramova.org

Біяграфія правіць

На радзіме пражыла толькі два гады, а потым сям’я пераехала ў Расію. Скончыла сямігодку, Казанскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, затым шэсць гадоў працавала на ваенным заводзе, дзе была нязменнай удзельніцай святочных канцэртаў. Працуючы на заводзе, яна скончыла вакальнае аддзяленне Казанскага музычнага вучылішча і паступіла ў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных у Маскве.

Пасля заканчэння аспірантуры (1986) Лідзія Абрамава больш за дваццаць гадоў выкладае сольны спеў у навучальных установах Масквы.

Прафесар кафедры акадэмічнага спеву Маскоўскага дзяржаўнага інстытута музыкі імя А. Шнітке, Прэзідэнт рэгіянальнага грамадскага фонду «Авэ Марыя», заснавальнік і старшыня міжнароднага студэнцкага конкурсу «Bellа vосе».

Творчасць правіць

З 1978 года па 1997 год была салістка Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі. У яе рэпертуары звыш тысячы твораў, цэлыя праграмы рускай і замежнай класікі, старадаўнія рамансы і народныя песні. Спявачка часта выступае ў Расіі і за мяжой (Венгрыя, Францыя, Англія, Італія, Мальта і інш.)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Абрамова, Л. П. Как упоительны такие вечера / Л. П. Абрамова; беседовал Г. Пищ // Пастаўскi край. — 2007. — 3 лістап. — С. 3.
  • Захарэвіч, Н. Народная артыстка Расіі / Н. Захарэвіч // Вiцебскі рабочы. — 2005. — 18 чэрв. — С. 4.
  • Пішч, Г. «Паставы — казка, у якой так утульна і камфортна» / Г. Пішч // Пастаўскi край. — 2006. — 1 лістап. — С. 3.