Лідзія Ціханаўна Ламака
Лідзія Ціханаўна Лама́ка[1] (нар. 22 мая 1928) — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1986).
Лідзія Ціханаўна Ламака | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1928 (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | педыятрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1982) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў вёсцы Багушэвічы Бярэзінскага раёна Мінскай акругі БССР (у сучасным Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1953 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. У 1956—1992 гадах на пасадзе загадчыка аддзела ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства.
Навуковая дзейнасць
правіцьЛ. Ц. Ламака належаць навуковыя працы па функцыянальных асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованароджаных у норме і пры паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.
Сааўтар патэнта «Способ лечения вторичных кардиопатий у новорожденных»[2].
Сярод апублікаванага:
- Алкоголь и дети: материал в помощь лектору / Л. Т. Ломако ; Правление общества «Знание» БССР. — Минск: [б. и.], 1985. — 20 с. — (Библиотечка за здоровый образ жизни).
- Кровообращение новорожденного при заболеваниях матери — Минск : Беларусь, 1988. — 158, [2] с. : ил. ISBN 5-338-00001-6
- В семье заболел ребёнок — Минск : Беларусь, 1975. — 112 с. : ил.; 20 см.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
Літаратура
правіць- Ламака Лідзія Ціханаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 112.