Лідсельмаш

прамысловае прадпрыемства ў горадзе Ліда

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» — прамысловае прадпрыемства ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці Беларусі.

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1901
Ранейшыя назвы Лідскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, ААТ «Лідсельмаш»
Краіна
Размяшчэнне  Беларусь, Гродзенская вобласць, горад Ліда, вул. Савецкая, 70
Адрас
Ключавыя постаці Іванькоў Рыгор Іванавіч
Галіна сельскагаспадарчае машынабудаванне[d]
Сайт lidselmash.by

Гісторыя

правіць

Прадпрыемства заснавана ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжана вытворчасць сельскагаспадарчага інвентара і простых сельскагаспадарчых машын для коннай цягі (малатарні, каранярэзкі, сячкарні, плугі і інш.[1]). У час Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны[1]. Адноўлены ў 1944 годзе[1]. У 1948 годзе прадпрыемства атрымала статус Лідскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання[2]. У 1950 годзе выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, касілкі-здрабняльнікі, бульбакапалкі і інш.[1] У 1960—1968 гадах прайшла рэканструкцыя прадпрыемства[1]. У лістападзе[3] 2012 года завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш». На гэты час у яго склад уваходзілі прадпрыемствы ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мазырсельмаш», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын (КСОМ)», ААТ «Завод «Мінскаграпраммаш»[3].

У 2007—2019 гадах пры прадпрыемстве існаваў міні-футбольны клуб «Лідсельмаш».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Лідскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, «Лідсельмаш» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 425. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць