Лідскі гісторыка-мастацкі музей

Лідскі гісторыка-мастацкі музей — дзяржаўная ўстанова ў г. Ліда Гродзенскай вобл. Асноўны фонд (2008) налічвае звыш 35 тыс. адзінак захоўвання, агульная плошча музея 1820 м².

Лідскі гісторыка-мастацкі музей

Інтэр'ер музея
Месцазнаходжанне
Агульная плошча 1820 м²
lixmuseum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Створаны 28 мая 1939 года як музей Польскага краязнаўчага таварыства, з 22 студзеня 1941 года — абласны гісторыка-краязнаўчы. 24 красавіка 1959 года музей адкрываецца ў трэці раз, адпаведна пастанове Савета Міністраў БССР, як краязнаўчы музей. Цалкам пад музей быў выдзелены будынак былога Піярскага касцёла. Да 1964 года музей быў размешчаны ў цэнтральнай частцы былога храма, а потым пераведзены ў двухпавярховую прыбудову (у цэнтральнай частцы будынка быў адкрыты планетарый).

З 1999 года музей пераязджае ў будынак салона сямейных урачыстасцей, дзе размяшчалася мастацкая галерэя «Лідзея». Паводле рашэння Лідскага гарвыканкама ад 27 студзеня 2000 года мастацкая галерэя і краязнаўчы музей былі аб'яднаны ў гісторыка-мастацкі музей. У сувязі з рэканструкцыяй музея з 2000 г. экспазіцыйныя плошчы для наведвання закрыты. Доўгі час музейныя супрацоўнікі праводзілі мерапрыемствы за сценамі музея. Быў арганізаваны цыкл мерапрыемстваў «Дзень музея ў школе», вулічныя вернісажы, выставы аднаго дня і прадмета. 8 кастрычніка 2008 года музей быў адкрыты для наведвання.

Экспазіцыя правіць

Сярод экспанатаў карысныя выкапні, чучалы жывёльнага свету Лідчыны, знаходкі з археалагічных раскопак старажытных паселішчаў, Лідскага замка, друкаваныя выданні і абразы XIX — пач. XX ст., дакументы і матэрыялы пра вайну 1812 года, паўстанне 1863—64 гадоў, нацыянальна-вызвольную барацьбу ў Заходняй Беларусі, пра дзейнасць патрыятычнага падполля і партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну, аднаўленне гаспадаркі горада і раёна ў пасляваенны час. Экспануюцца народнае адзенне, узоры дэкаратыўна-прыюладнога мастацтва (разьба па дрэве, вышыванкі, ткацтва), вырабы шклозавода «Нёман» і іншых прадпрыемстваў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць