Лідскі дзяржаўны музычны каледж
Лідскі дзяржаўны музычны каледж — базавая навучальная ўстанова ў Беларусі па падрыхтоўцы спецыялістаў галіне культуры ў г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Лідскі дзяржаўны музычны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1973 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Алена Віктараўна Серакова |
Размяшчэнне | Лідскі раён, г. Ліда |
musicollege.by | |
Гісторыя
правіцьМузычны каледж быў заснаваны 1 верасня 1973 года пастановай Савета Міністраў БССР ад 3 снежня 1973 года (загад № 39 ад 26 сакавіка 1973 года Міністэрства культуры БССР). Музыкальнае вучылішча адкрылі на базе вызваленых памяшканняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 8 з утрыманнем яго на бюджэце вобласці.
9 лістапада 2000 года Упраўленнем культуры Гродзенскай вобласці (загад № 84) Лідскае музычнае вучылішча перайменавана ва УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча».
4 ліпеня 2011 года Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам (пастанова № 491) УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча» перайменавана ў УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж».
Спецыяльнасці
правіць- інструментальнае выканальніцтва (па кірунках): фартэпіяна, струнна-смычковыя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, інструменты народнага аркестра;
- дырыжыраванне (па кірунках): акадэмічны хор, народны хор;
- музыказнаўства.
Дырэктары
правіць- Эдуард Васільевіч Кірыленка (1973—1977);
- Мар’ян Андрэевіч Баяровіч (1977—1996);
- Канстанцін Мікалаевіч Сцяпанаў (1996—2011);
- Алена Віктараўна Серакова (з 2011)