Лідскі каледж
Лідскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Ліда Гродзенскай вобласці. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Лідскі каледж | |
---|---|
![]() | |
Тып | каледж |
Дырэктар | Андрэй Мікалаевіч Сямашка |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | 231300, г. Ліда, вул. Савецкая, 18 |
ltk.grsu.by | |
Аддзяленні
правіцьСтруктура каледжа ўключае ў сябе пяць аддзяленняў:
- аўтамабільнае;
- гуманітарнае;
- будаўнічае;
- электронікі;
- завочнае.
Спецыяльнасці
правіцьПадрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 10 спецыяльнасцях дзённай і завочнай формаў навучання.
Дзённая форма навучання:
- Электронныя вылічальныя сродкі;
- Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў;
- Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);
- Аўтасервіс;
- Дашкольная адукацыя;
- Пачатковая адукацыя;
- Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць).
Завочная форма навучання:
- Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);
- Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць);
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;
- Эканоміка і арганізацыя вытворчасці;
- Арганізацыя перавозак і кіраванне на гарадскім і аўтамабільным транспарце.