Лідыя Карсакуўна

Лідыя Карсакуўна (польск.: Lidia Korsakówna, нар. 17 студзеня 1934, Баранавічы — 6 жніўня 2013, Канстанцін-Язёрна) — польская актрыса.

Лідыя Карсакуўна
Дата нараджэння 17 студзеня 1934(1934-01-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 2013(2013-08-06)[3][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Казімеж Брусікевіч[d]
Дзеці Люцына Брусікевіч[d]
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
сярэбраны медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» залаты крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы медаль «40-годдзе Народнай Польшчы»
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
IMDb ID 0466671
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацька — Канстанцін, з арыстакратычнага роду Корсакаў, маці -- Марыя, руская. Напярэдадні Другой сусветнай вайны бацькі жылі ў Харкаве. У 5-гадовым узросце Лідыя пабачыла савецкую камедыю «Цырк» з Любоўю Арловай і вырашыла стаць актрысай. Яна наведвала балетную школу, вучылася граць на фартэпіяна, падлеткам уцякла з дома, каб трапіць у оперу.

Пасля вайны з бацькамі жыла ў Валбжыху ў Польшчы.

Славу Карсакуўне прынёс фільм «Прыгоды ў Марыенштаце» (1954), дзе яна сыграла ролю Ганкі Ручаюўны, вясковай дзяўчыны якая прыехала з музычным ансамблем выступаць у адноўленую Варшаву і закахалася.

Фільмаграфія:

  • Przygoda na Mariensztacie (1953)
  • Wyrok (1961)
  • Klub kawalerów (1962)
  • Stawka większa niż życie (серыял) (1968)
  • Podróż za jeden uśmiech (1972)
  • Stawiam na Tolka Banana (серыял) (1973)
  • Akcja pod Arsenałem (1977)
  • Nie zaznasz spokoju (1977)
  • Znak orła (1977)
  • Królowa Bona (серыял) (1980)
  • Białe tango (1981)
  • Stacja (1981)
  • 07 zgłoś się (серыял) (1984)
  • Dziewczęta z Nowolipek (1985)
  • Menedżer (1985).

У 1950 гадах выступала ў Дзяржаўным ансамблі песні і танца «Мазоўша». У 1953—1954 гадах працавала ў Тэатры сатырыкаў ў Катавіцах, з 1955 года звязана з трупай Тэатру Сырэна ў Варшаве. З 1987 года на пенсіі.

16 чэрвеня 2011 года Рада Варшавы надала актрысе званне Ганаровай грамадзянкі Варшавы[4].

Памерла ў Доме ветэранаў-артыстаў польскай сцэны ў Скалімове, дзе жыла свае апошнія два гады.

 
Пахаванне Лідыі Карсакуўны і Казімежа Брусікевіча.

12 жніўня 2013 года акцёрка пахавана ў сямейным склепе на могілках Wojskowy Powązki Wojskowyje (сектар K-2-55).

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. Lidia Korsakówna // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Zmarła aktorka Lidia Korsakówna
  4. Памёрла вядомая польская артыстка з Баранавічаў