Лізавета Пятроўна (руск.: Елизавета Петровна; 29 снежня 1709 — 5 студзеня 1762) — расійская імператрыца (1741—1762), дачка Пятра I і Марты Скаўронскай (будучай Кацярыны I).

Елізавета I Пятроўна
Імператрыца Усерасійская
25 лістапада (6 снежня1741 — 25 снежня 1761 (5 студзеня 1762)
Каранацыя 25 красавіка (6 мая1742
Папярэднік Іван VI
Пераемнік Пётр III
Нараджэнне 29 снежня 1709(1709-12-29)[1][2]
Смерць 5 студзеня 1762(1762-01-05)[3][4][…] (52 гады)
Месца пахавання
Род Раманавы
Бацька Пётр I[6]
Маці Кацярына I[6]
Муж Alexey Razumovsky[d][7]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць манарх, палітык, арыстакратка
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Ордэн Святой Кацярыны I ступені
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да ўступлення на прастол правіць

Пасля шлюбу бацькоў насіла тытул цэсарэўны. З дзяцінства надзвычайна прыгожая, Лізавета праводзіла малалецтва і юнацкасць у балях і забаўках і не цікавілася дзяржаўнымі справамі. Завяшчанне Кацярыны I 1727 г. прадугледжвала правы Лізаветы і яе нашчадства на пасад пасля Пятра II і Ганны Пятроўны. У апошні год кіравання Пятра II, пасля звяржэння і ссылкі Меншыкавых, шэраг прыдворных разглядаў магчымасць шлюбу паміж цёткай і пляменнікам, якіх злучалі ў гэты час прыяцельскія адносіны. Пасля смерці Пятра II, заручанага з Кацярынай Далгарукавай, ад воспы ў студзені 1730 г. Лізавета, нягледзячы на завяшчанне Кацярыны I, фактычна не разглядалася як адна з прэтэндэнтак на прастол, які быў перададзены яе стрыечнай сястрэ Ганне Іаанаўне. У яе кіраванне (1730—1740) цэсарэўна Лізавета знаходзілася ў няміласці; незадаволеныя Ганнай Іаанаўнай і Бироном ускладалі на дачку Пятра Вялікага вялікія надзеі.

Карыстаючыся падзеннем аўтарытэту і ўплывы ўлады ў перыяд рэгенцтва Ганны Леапольдаўны, Лізавета Пятроўна пры падтрымцы гвардыі ажыццявіла дзяржаўны пераварот 25 лістапада (6 снежня) 1741, падчас якога зрынула Івана VI і кіраўніцу-рэгентку Ганну Леапольдаўну.

Імператрыца правіць

Асноўнымі прынцыпамі ўнутранай і знешняй палітыкі Лізавета абвясціла вяртанне да пятроўскіх ператварэнняў. Скасавала ўзніклыя пасля смерці бацькі дзяржаўныя інстытуты (Кабінет міністраў і інш.), аднавіла ролю Сената, калегій, Галоўнага магістрата. Адмяніла смяротную кару (1756). Ліквідавала ўнутрыдзяржаўныя мытні. У 1754 стварыла Улажэнную камісію для выпрацоўкі новага збору законаў. Камісія распрацавала праекты рэформ, накіраваных на секулярызацыю царкоўных земляў, заканадаўчае афармленне дваранскіх прывілеяў і т. п. У цэлым унутраная палітыка Лізаветы Пятроўны адрознівалася стабільнасцю і нацэленасцю на рост аўтарытэту і мошчы дзяржаўнай улады. Па цэлым шэрагу прыкмет можна сказаць, што курс Лізаветы Пятроўны быў першым крокам да палітыкі асвечанага абсалютызму, осуществлявшейся затым пры Кацярыне II.

Актыўнай была і знешняя палітыка Лізаветы. Падчас руска-шведскай вайны 1741—1743 Расія атрымала значную частку Фінляндыі. Спрабуючы супрацьстаяць узрослай моцы Прусіі, Лізавета адмовілася ад традыцыйных адносін з Францыяй і склала антыпрускі саюз з Аўстрыяй. Расія пры Лізавеце паспяхова ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне. Пасля ўзяцця Кенігсберга Лізавета выдала ўказ аб далучэнні Усходняй Прусіі да Расіі на правах яе правінцыі. Кульмінацыяй ваеннай славы Расіі пры Лізавеце стала ўзяцце Берліна ў 1760 годзе.

Імператрыца надавала вялікае значэнне развіццю рускай культуры, адукацыі, навукі. У 1755 па яе загаду быў адчынены першы ў краіне Маскоўскі ўніверсітэт. Была заснавана Акадэмія мастацтваў, створаны выбітныя помнікі культуры (царскасельскі Екацярынінскі палац і інш.). Аказвала падтрымку М. В. Ламаносаву і іншым прадстаўнікам рускай навукі і культуры. У апошні перыяд менш займалася пытаннямі дзяржаўнага кіравання, перадаручыўшы яго П. І. і І. І. Шувалавым, М. І. і Р. І. Варанцовым і інш. У 1744 заключыла таемны марганатычны шлюб з А. Г. Разумоўскім, ад якога, па сведчаннях сучаснікаў, нарадзіла некалькіх дзяцей (пасля смерці Лізаветы Пятроўны з’явілася нямала самазванцаў, якія называлі сябе яе дзецьмі ад гэтага шлюбу. У іх ліку найбольш вядомай фігурай стала так званая князёўна Тараканова).

Перыяд царствавання Лізаветы — перыяд раскошы і празмернасцей. Пры двары стала праводзіліся балі-маскарады, якія моцна спусташалі казну, прычым часцяком дамы прыбіраліся ў мужчынскія гарнітуры, а мужчыны залазілі ў дамскія ўборы. Сама Лізавета Пятроўна задавала тон і была заканадаўцам мод. Гардэроб імператрыцы налічвае да 12 тысяч сукенак.

Афіцыйным спадчыннікам прастолу Лізавета неўзабаве пасля пачатку царствавання прызначыла свайго пляменніка (сына сястры Анны) — герцага Галштынскага Петера Ульрыха (Пятра Фёдаравіча).

Памерла Лізавета Пятроўна 25 снежня 1761 (5 студзеня 1762 па новым стылю).

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica
  2. ElisabetSLS.
  3. Elisabeth Petrowna // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Elisabet I de Rússia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. Елизавета Петровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць