Лізавета Саламонаўна Весніна

актрыса

Лізавета Саламонаўна Весніна́ (сапраўднае прозвішча Ядзіткіна-Весніна; нар. 28 кастрычніка 1917, Сухумі — 5 мая 2013[2]) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1961).

Лізавета Саламонаўна Весніна
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1917(1917-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 2013(2013-05-05) (95 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Яўген Максімавіч Палосін
Прафесія акцёрка
Тэатр
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 3-й ступені
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1939 годзе скончыла Ленінградскую тэатральную студыю (курс Б. Зона)[3]. Сцэнічную дзейнасць пачала ў Гомельскім абласным рускім драматычным тэатры з 1939 па 1941 і з 1945 па 1946 год, у 1946—1948 гадах працавала ў Магілёве, куды быў пераведзены тэатр, у 1948—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, дзе выконвала галоўным чынам эпізадычныя ролі[3], у 1949—1977 гадах у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры ў Мінску.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Творчасць правіць

Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар’я («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Каця («Варвары» М. Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Святлана («Яе сябры» В. Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В. Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э. Брагінскага[ru] і Э. Разанава).

Сям’я правіць

У шлюбе з акцёрам Яўгенам Максімавічам Палосіным (1911—1981).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць