Ліквідацыя Холмскай уніяцкай епархіі
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Ліквідацыя Холмскай уніяцкай дыяцэзіі або ліквідацыя Холмскай уніяцкай епархіі — ліквідацыя ўніяцкай царкоўна-адміністрацыйнай адзінкі з цэнтрам у горадзе Холм і далучэнне яе да Рускай праваслаўнай царквы ў 1875. Праводзілася як частка кампаніі расійскай адміністрацыі пасля падаўлення паўстання 1863 года. Ліквідацыя Холмскай дыяцэзіі паставіла кропку ў дзейнасці ўніяцкай царквы на тэрыторыі Расійскай Імперыі, а яе вернікі былі прымусова пераведзены ў праваслаўе. Ліквідацыя епархіі з’явілася следствам антыўніяцкай палітыкі расійскіх манархаў, якія лічылі ўніятаў — праваслаўнымі пад вымушанай юрысдыкцыяй Папы Рымскага. Расійскія ўлады лічылі сваім абавязкам «вярнуць» уніятаў пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы Расіі. Дзейнасць царскай адміністрацыі ў Холмшчыне з’яўлялася часткай палітыкі русіфікацыі. Афіцыйнай ліквідацыі епархіі папярэднічала кампанія па ачыстцы ўніяцкага абраду ад элементаў лацінскага паходжання, якія з’явіліся ў ім у выніку цесных кантактаў паміж каталіцкім і ўніяцкім насельніцтвам Холмшчыны. Была перароблена ўніяцкая семінарыя і стала падобнай да праваслаўных школ на расійскі манер, былі абмежаваны паўнамоцтвы біскупа ў зносінах з пастырамі і кансісторыяй, зроблена рэканструкцыя храмаў у стылі расійскага праваслаўя. Значны ўнёсак у рэалізацыю палітыкі расійскай адміністрацыі зрабіла ўніяцкае духавенства прывезенае з Галіцыі, русафілы і ўдзельнікі Абрадавага руху, гатовыя да выканання ў сваіх парафіях загадаў расійскай адміністрацыі.
На апошнім этапе падрыхтоўкі да ліквідацыі епархіі, парафіі ўніяцкай царквы вымушаныя былі выконваць абрады Рускай Праваслаўнай Царквы, што выклікала абурэнні. Уніяты настойвалі на захаванні існуючых уніяцкіх абрадаў. Акты пасіўнага і актыўнага супраціву працягваліся у 1874 г. і ў пачатку 1875. Пратэсты падаўляліся з дапамогай арміі; у студзені 1875 г. у Дрэлаве і Пратуліне войскі стралялі па абаронцах уніяцкай царквы, забіўшы некалькі чалавек і параніўшы некалькі дзясяткаў. Некалькі соцень удзельнікаў інцыдэнту былі арыштаваныя і адпраўленыя ў ссылку ва ўнутраныя губерні Расіі.
У 1875 годзе, Свяцейшы Сінод абвясціў афіцыйнае далучэнне 267 уніяцкіх парафій Холмскай уніяцкай епархіі да Холмска-Варшаўскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэта азначала ўключэнне пад юрысдыкцыю Праваслаўнай Царквы каля 260 тысяч уніяцкіх вернікаў. У афіцыйнай рыторыцы дадзенае рашэнне падавалася як воля саміх уніятаў. Адначасова, 29 былых уніяцкіх парафій аб’явілі байкот пераходу ў праваслаўе. У 1905—1909 ад 57 тысяч да 170 тысяч пераведзеных у праваслаўе перайшлі ў каталіцтва. Праваслаўнымі засталіся каля 200 тысяч пераведзеных уніятаў.
Гісторыя
правіцьУ 981 годзе Холм быў захоплены кіеўскім князем Уладзімірам і ўвайшоў ў склад Кіеўскай Русі. Чэрвеньскія гарады разам з Холмам былі ў 1018—1031 пад уладай Польшчы — Баляслава. У 1031 годзе Чырвоныя гарады перайшлі пад уладу Яраслава Мудрага.
З 1240 Холм быў рэзідэнцыяй праваслаўнай епархіі, якая падпарадкоўвалася праваслаўнаму кіеўскаму мітрапаліту [1]. На той момант епархія складалася з Бельскай і Холмскай зямель, а затым пад яе юрысдыкцыю ўвайшлі Паўднёвае Падляшша, Дарагічынская і Мельніцкая землі[2]. Ад 1377 епархія цалкам знаходзілася ў межах Польшчы [3]. Яе межы, з-за недахопу крыніц, не могуць быць дакладна вызначаны [4]. У канцы XVI стагоддзя налічвала каля 420—440 парафій [5].
У 1596 г. праваслаўны епіскап Холмскі Дыянісій прыняў палажэнні Брэсцкай уніі [6]. Большасць вернікаў негатыўна адрэагавала на гэтае рашэнне. У 1650 кароль Ян II Казімір Ваза пагадзіўся аднавіць Холмскую праваслаўную епархію, але праз год ён змяніў сваё рашэнне [7]. Насельніцтва епархіі паступова перайшло ва ўніяцтва [8]. У 1824 г. Холмская дыяцэзія была адзінай уніяцкай царкоўна-адміністрацыйнай адзінкай на тэрыторыі Каралеўства Польскага і складалася з 288 парафій[9]. У 1830 годзе яна была падпарадкавана непасрэдна Святому Пасаду, а не ўніяцкай мітраполіі Львова. Гэта было вынікам дзейнасці царскай дыпламатыі [10]. Агульны кірунак палітыкі наступных цароў у Расійскай імперыі быў неспрыяльным для ўніятаў. Паслядоўнікі каталіцызму ўсходняга абраду разглядаліся як праваслаўныя, якія пад прымусам прызналі юрысдыкцыю Папы, і ў будучыні, хутчэй за ўсё, адмовяцца ад яе. Шырокамаштабныя мерапрыемствы па пераводу ўніятаў у праваслаўе праводзіліся на землях Беларусі і Літвы ўжо падчас праўлення Кацярыны II [11]. Пасля перапынку падчас кіравання Паўла I і Аляксандра I змаганне з уніяй аднавіў Мікалай I [12]. Адміністрацыйнай ліквідацыі ўніяцкай царквы папярэднічала доўгатэрміновая кампанія праваславізацыі ўніяцкіх абрадаў, якая кантралявалася літоўскім біскупам Іосіфам Сямашкам. У 1839 годзе на Полацкім Саборы была абвешчана адмена ўніі ў Літве і Беларусі. У гэтых абставінах Холмская дыяцэзія засталася адзінай адміністрацыйнай адзінкай уніяцкай царквы ў Расіі. На працягу многіх стагоддзяў уніяцкі абрад у епархіі набыў мноства ўнікальных адметнасцяў, якіх не было ў іншых структурах уніяцкай царквы. Гэта былі, збольшага, рытуалы і звычаі, запазычаныя з лацінскага абраду. Працэс раманізацыі дыяцэзіі асабліва ўзмацніўся ў 40-х гадах ХIХ стагоддзя, паралельна з тэндэнцыяй уніяцкага духавенства да паланізацыі. Уніяцкія цэрквы мелі каталіцкія арганы, іканастасы і арыентацыю будынкаў, часасловы і адданасць Ружанцу, сталі папулярнымі польскія рэлігійныя песні. [13]
Першыя сігналы ліквідаваць дыяцэзію з’явіліся ў 1850-я гады. Затым была праведзена рэформа холмскай уніяцкай семінарыі на ўзор праваслаўных семінарый. Дыяцэзія абавязана была накіроўваць частку студэнтаў вучыцца ў Маскоўскую і Санкт-Пецярбургскую духоўныя акадэміі[14]
Зноскі
- ↑ Mironowicz 2006 , s. 33.
- ↑ Mironowicz 2006 , s. 33.
- ↑ Mironowicz 2003 , s. 157—158
- ↑ Mironowicz 2003 ↓, s. 208—210.
- ↑ Mironowicz 2003 , s. 213.
- ↑ Błażejowśkyj 1996, s. 300.
- ↑ Mironowicz 1997 , s. 105, 114.
- ↑ Zarys dziejów prawosławnej diecezji chełmskiej 2015 .
- ↑ Kołbuk 1992 ↓, s. 12.
- ↑ Kołbuk 1992 ↓, s. 13.
- ↑ Radwan 2004 ↓, s. 24-25.
- ↑ Osadczy 2007 ↓, s. 351—353.
- ↑ Osadczy 2007 ↓, s. 206—209.
- ↑ Kołbuk 1992 ↓, s. 100—101.