Лілія Вацлаваўна Кір’як
Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 4 снежня 1967, г. Шчучын, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Лілія Вацлаваўна Кір'як | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
4 снежня 1967 (56 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, настаўнік рускай мовы і літаратуры.
Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 13 г. Гродна, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Гродна».
З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога і Гродзенскага абласнога Саветаў дэпутатаў, упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Асабістае жыццё
правіцьМае сына.