Лілія Яфрэмаўна Стасевіч
Лілія Яфрэмаўна Стасе́віч[1] (руск.: Лилия Ефремовна Стасевич; 22 кастрычніка 1921, г. Калуга, РСФСР — 9 чэрвеня 1999) — беларуская актрыса, дыктар радыё. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1965).
Лілія Яфрэмаўна Стасевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1921 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 9 чэрвеня 1999 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса, дыктарка, радыёвядучы |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1941 годзе Рэспубліканскае тэатральнае вучылішча ў Мінску. З 1944 года актрыса Беларускага тэатра імя Я. Купалы. У 1948—1980 гадах дыктар на Беларускім радыё, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1956—1963, 1971—1975).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1968 года.
Вяла грамадска-палітычныя, літаратурна-драматычныя, музычныя і інш. перадачы, святочныя рэпартажы. Выступала як чытальнік, у рэпертуары пераважалі творы беларускіх пісьменнікаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Стасе́віч Лілія Яфрэмаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 168. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).