Лімерык (паэзія)
Лімерык — пяцірадковік трохстопнага анапеста з рыфмоўкай ААББА; трэці і чацвёрты радкі, як правіла, маюць па дзве стапы анапеста. У першым радку абавязкова рыфмуецца населены пункт: горад, мястэчка, з'яўляецца іх жыхар — загадкавы, дзіўнаваты, недарэчны. Лімерык — караценькая гісторыя абсурдысцкага зместу пра яго нейкую прыгоду. Узнік лімерык у Ірландыі, атрымаў назву ад аднайменнага горада. Шырока вядомы стаў у XIX ст. дзякуючы творчасць Эдварда Ліра, яго «Кніга нонсэнсу» стала класікай жанру. Звычайна лімерыкі пішуцца з выкарыстаннем каламбураў, неалагізмаў, паэтыкі прымітывізму. Першыя беларускія лімерыкі надрукаваў А. Хадановіч (некалькі цыклаў лімерыкаў пад агульнай назвай «Землякі, альбо Беларускія лімерыкі», 2000—2001).[1]
Літаратура
правіць- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лімерык (паэзія)