Лімпопа (правінцыя)

Лімпо́па — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Існуе з 1994 года, калі была вылучаная з Трансвааля пад назвай Паўночны Трансвааль. З 1995 да 2003 гады звалася проста Паўночная правінцыя, затым атрымала цяперашную назву. Правінцыя знаходзіцца на поўначы ПАР, мяжуе з Паўночна-Заходняй правінцыяй, правінцыямі Гаўтэнг і Мпумаланга, а таксама з Батсванай, Зімбабве і Мазамбікам. Па тэрыторыі Лімпопа праходзіць аўтамабільная траса N1, адна з самых ажыўленых у Афрыцы, праз яе таксама праходзяць дарогі з глыбіні кантынента да важных партоў у Дурбане, Рычардс-Бэй, Мапуту.

Лімпопа
венда: Limpopo
тсонга: Limpopo
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 красавіка 1994
Кіраўнік Stanley Mathabatha[d]
Афіцыйныя мовы

Паўночны сота (54,8%)
Тсонга (18,1%)

Венда (16,8%)
Насельніцтва
  • 6 572 720 чал. (2 лютага 2022)[1]
Плошча
  • 125 754 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 373 м
Лімпопа на карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 ZA-LP
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтр правінцыі — горад Палакванэ (раней зваўся Пітэрсбург). Правінцыя падзеленая на шэсць муніцыпальных акруг: Бахлабела, Ватэрберг, Вхэмбэ, Мопані, Секукхуна і акруга Казярога.

Вядомыя асобы правіць

  1. Census 2022 Statistical ReleasePretoria: Stats SA, 2023. — P. 3.