Адкрыць галоўнае меню

Лінаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лінава.

Лінаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лінава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 814
Лінаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лінёўскі сельсавет у складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лінёва (Лінова), пазней Лінава-1. 9 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Ткачоўскага сельсавета перададзена вёска Млынок[1], 11 чэрвеня 1962 года — вёска Варотнае[2]. 16 сакавіка 1987 года вёска Лінава-2 злілася з вёскай Лінава-1. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смалянскага сельсавета, 18 лістапада 2005 года — тэрыторыя скасаванага Бакунскага сельсавета (вёскі Араб’і, Бакуны, Вінец, Занявічы, Концыкі, Кутнявічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі, Ткачы)[3]. 29 снежня 2005 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Лінава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3814 чалавек[4], з іх 89,2 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 4,7 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 чэрвеня 1962 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 18 ноября 2005 г. № 190 Об изменениях административно-территориального устройства Пружанского района Брестской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.