Караліна (Ліна) Сандэль, таксама Сандэль-Берг (швед. Carolina (Lina) Wilhelmina Sandell-Berg, 3 кастрычніка 1832, Фрэдэруд, лен Ёнчэпінг — 27 ліпеня 1903, Стакгольм) — шведская пісьменніца, аўтар духоўных гімнаў.

Ліна Сандэль
Партрэт
Імя пры нараджэнні шведск.: Karolina Wilhelmina Sandell[1]
Род дзейнасці пісьменніца, стваральнік гімнаў, паэтэса, багаслоў
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1832(1832-10-03)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1903(1903-07-27)[2][5][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Jonas Sandell[d][4]
Муж Oscar Berg[d]
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія і творчасцьПравіць

Караліна Сандэль нарадзілася ў 1832 годзе. Яе бацька, Юнас Сандэль, быў лютэранскім пастарам. У доме часта бываў паэт Эсаяс Тэгнер. Калі Ліне было 12 гадоў, яе разбіў параліч, і дзяўчынка апынулася прыкаванай да ложка. Яна шмат чытала, вывучала мовы, геаграфію і натуральныя навукі. Бацькі Ліны былі перакананыя, што толькі Гасподзь можа вярнуць ёй здароўе, і яна пастаянна малілася аб вылячэнні, хоць лекары лічылі яе выпадак безнадзейным. Тым не менш, да Ліны вярнулася здольнасць хадзіць, і з гэтага часу яна пачала пісаць вершы, у якіх выяўляла сваю падзяку і любоў да Бога.

Першы свой зборнік вершаў Ліна апублікавала ананімна ў 1853 годзе; затым рушыў услед яшчэ адзін у 1856 годзе. Улетку 1858 года ў яе жыцці адбылася трагедыя: бацька Ліны патануў у яе на вачах. Увесну наступнага года яе старэйшая сястра Шарлота памерла ад сухотаў, а яшчэ праз год памерла маці Ліны, Фрэдрыка.

Да таго часу, як не стала яе бацькоў, Ліна ўжо была вядомай паэтэсай — аўтарам рэлігійных вершаў. Ва ўзросце 35 гадоў Ліна Сандэль выйшла замуж за Карла Оскара Берга. Шлюб быў шчаслівым, аднак неўзабаве Ліну напаткала новае гора: яе першае дзіця нарадзілася мёртвым. Больш дзяцей у Ліны не было. Тым не менш яна выгадавала ва ўласным доме некалькіх пляменнікаў і пляменніц, а таксама працавала з дзецьмі ў нядзельнай школе. Многія з яе публікацый таксама прызначаліся для дзяцей.

У агульнай складанасці Ліна Сандэль-Берг напісала каля 650 гімнаў, якія атрымалі шырокую папулярнасць у Швецыі. Музыку на іх пісаў кампазітар Оскар Анфельт і сам выконваў пад гітару, дзякуючы гэтаму творы Ліны Сандэль зрабіліся вядомыя ва ўсёй Скандынавіі. Пазней яе гімны таксама выконвала вядомая спявачка Ені Лінд. Сачыненні Ліны не раз выдаваліся ў складзе песенных зборнікаў.

Ліна Сандэль памерла ў 1903 годзе і была пахавана ў Сольне. На яе пахаванне прыйшло каля тысячы людзей. У яе родным Фрэдэрудзе ў яе гонар паставілі помнік, а дом, у якім яна жыла, стаў музеем.

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. (unspecified title) Праверана 20 красавіка 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 C (Lina) V Berg (f. Sandell) — 1917.
  3. Lina Sandell // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 Fröderyds kyrkoarkiv, Husförhörslängder, SE/VALA/00087/A I/11 (1831-1840), bildid: C0021496_00011 — С. 1. Праверана 30 красавіка 2018.
  5. 5,0 5,1 5,2 18321003 Berg f. Sandell, Karolina Wilhelmina // Swedish death index Праверана 30 красавіка 2018.
  6. 6,0 6,1 Klara kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0010/F I a/16 (1902-1910), bildid: 00008154_00041 — С. 38. Праверана 30 красавіка 2018.
  7. Lina Sandell-BergFinnGraven.se. Праверана 10 снежня 2016.