Ліндсей Лохан
Ліндсей Ды Лохан (англ.: Lindsay Dee Lohan, МФА /ˈlɪnziː ˈloʊ.ən/, нар. 2 ліпеня 1986, Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская кінаактрыса, спявачка, аўтарка песень, мадэль і мадэльер. Яна пачала сваю кар'еру ў якасці мадэлі ва ўзросце трох гадоў, крыху пазней пачала здымацца ў кіно, знялася ў вялізнай колькасці рэкламных ролікаў. У 10 гадоў Ліндсей пачала іграць у тэлесерыялах, а ў 11 выканала галоўную ролю ў камедыі 1998 года «Пастка для бацькоў».
Ліндсей Лохан | |
---|---|
Lindsay Lohan | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Ліндсей Дзі Лохан |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1986 (34 гады) |
Месца нараджэння | Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Alex Lora[d] |
Маці | Chela Lora[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1989— наш час |
Кірунак | поп-музыка, танцавальная музыка, поп-рок і teen pop[d] |
IMDb | ID 0517820 |
LindsayLohanMusic.com | |
![]() |
Праз 6 гадоў Ліндcей стала папулярнай кінаактрысай, сыграўшы галоўныя ролі ў фільмах "Шалёная пятніца" і "Паганыя дзяўчаткі".
Падчас здымкі "Вар'яцкіх гонак" Лохан выпусціла свой першы сольны музычны альбом «Speak». Яе другі альбом, «A Little More Personal (Raw)», выйшаў у 2005 годзе.
Кар'ера Ліндсей прыпынілася ў 2007 годзе праз два ДТЗ і тры візіты ў рэабілітацыйны цэнтр, актрыса страціла некалькі роляў. Аднавіўшы кар'еру, яна выступіла ў ролі запрошанай зоркі ў серыяле «Непрыгожая» у 2008 годзе і знялася ў фільме Роберта Радрыгеза «Мачэтэ» у 2009 годзе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Apodaca, Rose Lindsay's Super Comeback. Harper's Bazaar (1 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2008. Праверана 26 жніўня 2008.
- Bachrach, Judy. Coming of Age , Allure (May 1, 2007). Праверана 31 жніўня 2008.
- Finn, Natalie Lindsay, Focusing on Recovery, Loses Importance. E! Online (1 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 2 кастрычніка 2009.
- Halbfinger, David M.. Lohan’s Arrest Spells Trouble for 2 Movies , The New York Times (July 25, 2007). Праверана 3 кастрычніка 2009.
- Kaylin, Lucy. You Don't Mess With the Lohan , Marie Claire (October 2008). Праверана 26 верасня 2008.
- Peretz, Evgenia Confessions of a Teenage Movie Queen. Vanity Fair (1 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 3 верасня 2008.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліндсей Лохан
- lindsaylohan.com — афіцыйны сайт Ліндсей Лохан (англ.)
- Ліндсей Лохан (англ.) на сайце Myspace
- Ліндсей Лохан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Ліндсей Лохан ў сацыяльнай сетцы «Twitter»