Лінейка — найпрасцейшы вымяральны геаметрычны інструмент, які ўяўляе сабой вузкую пласціну, у якой як мінімум адзін бок прамы. Звычайна лінейка мае нанесеныя дзяленні, кратныя адзінцы вымярэння даўжыні (сантыметр, цаля), якія выкарыстоўваюцца для вымярэння адлегласцяў.

Разнавіднасці лінеек

Лінейкі звычайна вырабляюць з пластыка ці дрэва, радзей з металаў.

У геаметрыі і картаграфіі лінейка выкарыстоўваецца толькі для правядзення прамых ліній, вымярэнне адлегласці па лінейцы лічыцца грубым (для больш дакладнага вымярэння адлегласць вымяраюць вымяральным цыркулем, ростул якога затым прыкладваюць да лінейкі).

Вугольнік правіць

Вугольнік — лінейка ў форме прамавугольнага трохвугольніка, з пустатой у форме паменшанага вугольніка ўнутры. Пры дапамозе вугольніка можна вымяраць вуглы і вызначаць, які гэта вугал — прамы, востры, тупы ці разгорнуты, паколькі ў такім трохвугольніку ёсць прамы вугал. Калі менш яго — значыць, востры, больш — тупы, прамая лінія — разгорнуты, а калі роўны, адпаведна, прамы. Таксама на ім часам адзначаюць дзяленні ў міліметрах, і яго можна тады выкарыстоўваць і як лінейку.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць