Лінейная функцыя
Лінейная функцыя — функцыя выгляду
- ,
дзе k і b — сапраўдныя лікі.
Асноўная ўласцівасць: прырашчэнне функцый прапарцыянальнае прырашчэнню аргумента. Графік лінейнай функцыі на плоскасці xOy — прамая лінія. Пры гэтым b — ардыната пункта перасячэння графіка функцыі воссю Oy, k = tg α, дзе α — вугал паміж гэтай прамой і воссю Ox.
Лінейная функцыя выкарыстоўваецца ў фізіцы і тэхніцы, каб паказаць залежнасць паміж прама прапарцыянальнымі велічынямі.
ЛітаратураПравіць
- Лінейная функцыя // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.