Лінея
Ліне́я[3][4] (Linnǽa) — род вечназялёных кусцікаў, якія сцелюцца, названы ў гонар выдатнага шведскага батаніка Карла Лінея. Змяшчае ўсяго адзін від з некалькімі падвідамі. Уключаны ў сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae), часам выдзяляюць у асобнае сямейства Linnaeaceae. Расце ў тундры, яловых імшыстых лясах і ў альпійскім поясе гор.
Лінея | ||||||||||||||||
Лінея паўночная | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Linnaea Gronov., 1753 | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Назва
правіцьРод названы ў гонар Карла Лінея галандскім батанікам Янам Грановіусам[5] — да гэтага расліна называлася Campanula serpyllifolia[6].
Распаўсюджанне
правіцьСустракаецца ў паўночнай частцы Еўразіі і Паўночнай Амерыцы ў іглічных лясах (асабліва ў яловых імшыстых лясах), а таксама ў альпійскім поясе гор і ў тундрах. На тэрыторыі Расіі лінея расце на поўначы Еўрапейскай часткі, на Паўночным Каўказе, у Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Біялагічнае апісанне
правіцьЛінея паўночная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 (фрагмент)
|
Лінея — вечназялёны кусцік. Вышыня дарослай расліны звычайна не перавышае 10 см, але агульная даўжыня расліны можа дасягаць двух метраў. Парасткі тонкія, амаль ніткападобныя, паўзучыя, дзеравянеюць; сцелюцца, актыўна ўкараняюцца і на некаторых участках могуць утвараць суцэльны дыван. Галінкі прамастаячыя або прыўздымаюцца, вышынёй 1-15 см; акрамя залозавага апушэння, яны пакрытыя таксама кароткімі прыціснутымі шэрымі валасінкамі.
Лісце супратыўнае, чарашковае, шырокаяйкападобнае або эліптычнае, часам амаль круглае, па краях суцэльнае або злёгку зубчастае, даўжынёй 12 мм. Навобмацак злёгку скурыстае, апушанае з абодвух бакоў прыціснутымі валасінкамі і рэдкімі залозкамі.
Кветканосы прамастаячыя, залозіста-апушаныя, вышынёй да 10 см, выходзяць з пазух лісця. Яны сканчаюцца двума зрослымі прыкветнымі лістамі, ад якіх у розныя бакі адыходзяць дзве (рэдка — чатыры) кветаножкі з прыкветкамі, утвараючы своеасаблівы паўпарасон. Верхавіннае лісце суквецця лінейна-ланцэтнае, даўжынёй да 4 мм.
Кветка лінеі паўночнай. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926 (фрагмент)
|
Кветкі даўжынёй ледзь больш аднаго сантыметра, духмяныя, з прыемным пахам, якія нагадваюць пах міндаля або ванілі, водар узмацняецца ноччу. Вяночак і званочкавыя, пяцілопасцевыя; знутры ружовыя, з цёмна-чырвонымі палоскамі (часам у вяночка іншы колер — ад белага да ліловага). Кветкі ў лінеі заўсёды паніклыя, гэта прыстасаванне расліны для захавання ў сухасці пылку па падчас дажджу. Тычынак чатыры, з іх дзве — больш доўгія; песцік падоўжаны, лычык пакрыта сасцамі і вылучае цукрысты сок. Апыленне адбываецца з дапамогай насякомых, якіх прыцягвае нектар, які выдзяляецца ля аснавання трубкі вяночка. Ад насякомых, бескарысных для апылення, нектар абаронены: ад дробных насякомых — доўгімі валасінкамі ўнутры трубкі, ад нелятаючых — ліпкім залозістым апушэннем кветаножкі. Магчыма і самаапыленне. Ва ўмовах Еўрапейскай часткі Расіі расліна квітнее ў чэрвені — ліпені.
Плод — сухая аднанасенная касцянка. Плады спеюць у ліпені-жніўні. Для лінеі характэрная эпізаахарыя: плады распаўсюджваюцца жывёламі (у тым ліку птушкамі), да якіх яны чапляюцца з дапамогай ліпкіх прыкветкаў і драбнюткіх гаплікаў.
Выкарыстанне
правіцьТрадыцыйна лінея выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне пры дзіцячых хваробах і як сродак ад паносу.
Лінея культывуецца і як дэкаратыўная расліна. Яна добра расце на вільготных участках у паўцені, на друзлай, тарфянай глебе. Размножваюць лінею насеннем, тронкамі і каранёвымі атожылкамі. Расліна вельмі марозаўстойлівыя, вытрымлівае тэмпературу прыкладна да мінус 45 °C.
Харчовыя ланцугі
правіцьНа Крайняй Поўначы лінею ядуць паўночныя алені, зімой яна служыць падножным зялёным кормам[7].
Класіфікацыя
правіцьРаней род Лінея ўключалі ў сямейства Бружмелевыя, але затым ён быў выдзелены ў асобнае сямейства — Linnaeaceae (Raf.) Backlund, якое, згодна сістэме APG II, уваходзіць у парадак Dipsacales.
Віды і падвіды
правіцьРод, згодна сучасных уяўленняў, манатыпны. Адзіны від: Лінея паўночная — Linnaea borealis L., які падзяляюць на тры падвіды (якія раней лічылі асобнымі відамі):
- Linnaea borealis subsp. americana (Forbes) Hulten ex Clausen — падвід амерыканская (ареал — Паўночная Амерыка);
- Linnaea borealis subsp. borealis L. — падвід паўночная (арэал — Еўропа);
- Linnaea borealis subsp. longiflora (Torr.) Hulten — падвід даўгакветкавая (арэал — Азія).
Некалькі відаў раслін, якія раней уключаліся ў род Лінея, цяпер уключаюцца ў род Abelia.
Цікавыя факты
правіцьЛінея была любімай раслінай Карла Лінея, яна намаляваная на яго гербе, а таксама амаль на ўсіх яго партрэтах.
Лінея паўночная — афіцыйная расліна шведскай правінцыі Смоланд, роднай правінцыі Карла Лінея.
Крыніцы
правіць- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ У літаратуры часам неабгрунтавана сцвярджаецца, быццам Ліней назваў гэтую расліну ў гонар самога сябе; напрыклад, тут:
- Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. (ред. Григорьев Д. и др.) — Könemann, 2006 (русское издание). — С. 533. — ISBN 3-8331-1621-8.
- ↑ Линнея северная на сайте Лондонского линнеевского общества (англ.)
- ↑ Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. Т. 3. — М: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований. 2004. — C. 262. — ISBN 5-87317-163-7.
Літаратура
правіць- Ліне́я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 268. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ліне́я // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 182—183. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Гладкова В. Н. Семейство жимолостные (Caprifoliaceae) // Жизнь растений. В 6-ти тт. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. — С. 375, 376, 378.
- Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 425—427. — ISBN 5-87317-260-9.
- Петров В. В. Мир лесных растений. — М.: Наука, 1978. — С. 83—84.
- Пояркова А. И. Род 1400. Линнея — Linnaea Gronov. ex L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1958. — Т. XXIII. — С. 464—467. — 776 с. — 2 300 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1223. Linnaea borealis L. — Линнея северная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 262. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
правіць- Лінея (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 31 студзеня 2010)
- Линнея // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 31 студзеня 2010)
- Линнея на сайте «Trees for life» Архівавана 5 ліпеня 2012. (англ.) (Праверана 31 студзеня 2010)