Лінія Гіндэнбурга

Лінія Гіндэнбурга — працяглая сістэма абарончых збудаванняў на паўночным усходзе Францыі падчас Першай сусветнай вайны. Лінія была пабудавана немцамі зімой 19161917. Яна працягнулася на 160 км ад Ланса (каля Араса) да ракі Эна каля Суасона.

Лінія Гіндэнбурга ў раёне Булекурта (Bullecourt), выгляд з паветра
Перспектыва лініі Гіндэнбурга

Рашэнне пра будаўніцтва абарончай лініі прынялі Паўль фон Гіндэнбург і Эрых Людэндорф падчас бітвы на Соме.

Будаўніцтва лініі дазволіла, выпрастаўшы лінію фронту, скараціць яго даўжыню на 50 км, у выніку вызвалілася 13 дывізій для вырашэння іншых задач[1].

На лініі Гіндэнбурга былі збудаваныя бетонныя бункеры і кулямётныя агнявыя кропкі, працягнуты калючы дрот у некалькі радоў, абсталяваны тунелі, траншэі і бліндажы для пяхоты.

Лінія падзялялася на 5 частак, названых у гонар герояў германскага эпасу (пералічаныя з поўначы на поўдзень):

  • Пазіцыя «Вотан» (ням.: Wotan Stellung: ад наваколля сучаснага Ліля да Сен-Кантэна).
  • Пазіцыя «Зігфрыд» (ням.: Siegfried Stellung, не блытаць з лініяй Зігфрыда!).
  • Пазіцыя «Альберых» (ням.: Alberich Stellung)
  • Пазіцыя «Брунхільда» (ням.: Brunhilde Stellung)
  • Пазіцыя «Крымхільда» (ням.: Kriemhilde Stellung)

Пазіцыя «Зігфрыд» лічылася самай моцнай.

Адступленне на лінію Гіндэнбурга пачалося ў лютым 1917 года з прымяненнем тактыкі «выпаленай зямлі». Нямецкае камандаванне думала, што новая лінія абароны непрыступная, аднак ужо ў ходзе бітвы пры Камбрэ ў 1917 годзе брытанскія войскі пры падтрымцы танкаў прарвалі абарону, а ў час бітвы за лінію Гіндэнбурга (Стодзённае наступленне) ў 1918 годзе яна была пераадоленая.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Gilbert, Martin.

Спасылкі правіць