Лінія Керзана
Лінія Керзана — умоўная назва лініі, прапанаванай міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі лордам Джорджам Керзанам і потым Парыжскай мірнай канферэнцыяй у 1920 годзе для вызначэння ўсходняй дзяржаўнай мяжы Польшчы. Праходзіла праз Гродна — Ялоўку— Няміраў — Брэст-Літоўск — Дарогуск — Усцілуг, на ўсход ад Грубешава, праз Крылоў і далей на захад ад Равы-Рускай, на ўсход ад Перамышля і да Карпат.
Вялікабрытанія на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады да яе спынення і выпрацавала прапановы па размежаванні — «лінія Керзана» павінна была вызначыць усходнюю мяжу Польшчы па заходняй мяжы Расійскай імперыі пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і па мяжы рассялення палякаў, з аднаго боку, і беларусаў з украінцамі з другога. Аднак Савецкая Расія адмаўляла Вялікабрытаніі як пасрэдніку, пакуль Чырвоная Армія не пацярпела паражэнне ў бітве пад Варшавай у жніўні 1920 года і такім чынам не адбыўся пералом у вайне. Прадугледжвалася ўстанаўленне перамір’я і мяжы па «лініі Керзана», тым самым днём на занятых Чырвонай Арміяй на той час тэрыторыях Беларусі паўторна абвешчана БССР. 3 жніўня 1920 года Вялікабрытанія накіравала ноту ўраду РСФСР, у якой патрабавала спыніць наступленне савецкіх войск на этнічныя межы Польшчы. У адказ у ноце ўрада РСФСР сцвярджалася гатоўнасць весці перамовы непасрэдна з Польшчай. 7 жніўня 1920 года польскі ўрад пагадзіўся на перамовы, але 10 жніўня адмовіўся ад іх.
На Тэгеранскай канферэнцыі (лістапад-снежань 1943) прынята прапанова Уінстана Чэрчыля, што прэтэнзіі Польшчы на землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны будуць задаволены за кошт заходніх тэрыторый Германіі, а мяжой Польшчы на ўсходзе павінна быць лінія Керзана.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Керзана лінія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 238. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).