Лінія Сталіна (гісторыка-культурны комплекс)

Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» — фартыфікацыйных гістарычны комплекс на тэрыторыі Беларусі, створаны да 60-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве беларускага дабрачыннага фонду «Памяць Афгана». Уяўляе сабой кавалак так званай «Лініі Сталіна», якая была збудавана на старой (да 1939 года) заходняй мяжы СССР. Ініцыятыва была падтрымана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь — Аляксандрам Лукашэнкам. У стварэнні комплексу прымалі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, а таксама падраздзяленні інжынерных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гісторыка-культурны комплекс
Лінія Сталіна
54°03′ пн. ш. 27°17′ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Мінская вобласць
Будаўніцтва 30 чэрвеня 2005
Сайт stalin-line.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Лінія Сталіна» зімой

Комплекс быў адкрыты 30 чэрвеня 2005 года. Уяўляе сабой ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам. Гістарычная аснова музея — даўгачасныя агнявыя пункты (ДАПы) Мінскага ўмацаванага раёна. Узноўлены і абсталяваны ротны ўчастак ўмацаванага раёна; адноўленыя два кулямётныя ДАПы, артылерыйскія паўкапаніры, камандна-назіральны пункт. Па даваенных чарцяжах адноўлена інжынернае абсталяванне мясцовасці. У экспазіцыі — усе віды акопаў, траншэі і супрацьтанкавыя равы, пазіцыі для стралковых аддзяленняў, бліндажы для сховішчы асабістага складу, акопы для гармат, надаўбні — драўляныя, бетонныя, металічныя, драцяныя загароды розных тыпаў.

У музеі сабраная экспазіцыя ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі. На тэрыторыі комплексу таксама размешчаны адзін з помнікаў Сталіну ў Беларусі.

Комплекс размешчаны каля вёскі Лашаны Мінскага раёна за 20 км на паўночны захад ад Мінска.

Крытыка правіць

  • Асноўным пытаннем застаецца неабходнасць будоўлі комплекса менавіта на «лініі Сталіна», бо з пункту гледжання гісторыі яна амаль не сыграла аніякай ролі падчас Вялікай Айчыннай вайны, нямецкія войскі не сустрэлі на ёй супраціўлення.
  • У СССР яе ніколі не называлі «лініяй Сталіна», такая назва выкарыстоўвалася міністрам прапаганды нацысцкай Германіі Ёзэфам Гебельсам.

Спасылкі правіць