Троіцкая лінія

(Пасля перасылкі з Лінія на Камунарку)

Троіцкая лінія (руск.: Троицкая линия) да 2021 года Камунарская лінія — лінія Маскоўскага метрапалітэна, якая знаходзіцца на стадыі будаўніцтва. Значная частка лініі будзе размешчана ў Новай Маскве. На картах пазначаецца нумарам 16.

Троіцкая лінія
Маскоўскі метрапалітэн
Адкрыццё першага ўчастку: 2024
Даўжыня, км: 14,7
Колькасць станцый: 7
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 8
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 8
Электрадэпо: «Сталбова»

Праект правіць

У канцы 2013 года было вырашана пабудаваць лінію, на якой будзе размешчана 7 станцый. Пачаткам лініі плануецца зрабіць станцыю ТПК «Вуліца Наватараў» (на цяперашні момант не існуючую). Адкрыццё запланавана на 2024 год.

Паводле аднаго з першых варыянтаў праекта лінія павінна была прайсці праз станцыі «Вуліца Акадэміка Апарына» і «Вуліца Генерала Цюленева» да МКАД і далей праз станцыі «Мамыры», «Газаправод» і «Камунарка» (раней — «Парламенцкі цэнтр»)[1].

У сакавіку 2015 года ў праекце з’явілася новая станцыя — «Хвойкі», якая будзе пабудавана наступнай пасля станцыі «Столбава». У красавіку было вырашана, паводле новага плану развіцця метрапалітэна, да 2035 года пабудаваць яшчэ дзве станцыі — «Дзясна», якая размесціцца пасля станцыі «Хвойкі», і яшчэ адну станцыю паміж імі, якая станам на 2014 год не мела назвы[2].

Станцыі правіць

Першая чарга лініі будзе складацца з 7 станцый.

Зноскі

Спасылкі правіць