Лінія электраперадачы
Лінія электраперадачы (ЛЭП) — частка электрычнай сеткі, прызначаная для перадачы электраэнергіі на вялікія адлегласці.
Вылучаюць паветраныя (ПЛ) i кабельныя (КЛ) лiнii электраперадачы.
Пры перадачы на вялікія адлегласці назіраюцца страты электраэнергіі, якія залежаць ад сілы току. Чым большы ток, тым большыя страты. Для паніжэння страт напружанне шматразова павялічваюць, такім чынам памяншаючы сілу току. З ростам напружання пачынаюць адбывацца рознага роду разрадныя з'явы.
Па ЛЭП таксама перадаюць інфармацыю пры дапамозе высокачастотных сігналаў. У СНД выкарыстоўваецца парадку 60 тысяч ВЧ-каналаў па ЛЭП і ВАЛС. Выкарыстоўваюцца яны для дыспетчарскага кіравання, перадачы тэлеметрычных дадзеных, сігналаў рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі.
Гісторыя
правіцьАдна з першых ліній электраперадачы напружаннем 1,5—2 кВ працягласцю 57 км была пабудавана ў 1882 годзе паміж гарадамі Місбах і Мюнхен французскім вучоным Марселем Дэпрэ . Напружанне ЛЭП складала 1,5—2 кВ пастаяннага току.
У 1891 годзе ўпершыню была здзейснена перадача электрычнай энергіі трохфазным пераменным токам на адлегласць 170 (175[1])км па ЛЭП Лауфэн—Франкфурт, пабудаванай М. В. Даліво-Дабравольскім . ЛЭП працавала пры напружанні 15 кВ (8,5 кВ[1]), магутнасць складала 230 кВА (220 кВт[1]) пры ККДз 75 %.
Будова
правіцьБудова паветраных ліній электраперадачы можа мець розныя формы ў залежнасці ад тыпу лініі. Каркасам можа служыць просты драўляны слуп, які мае адну або больш папярочак для падтрымання проваду. Высакавольтныя лініі электраперадач звычайна робяцца наступным чынам:
- Стальныя апоры з прасторавых металаканструкцый;
- Стальныя апоры цыліндрычнага тыпу;
- Бетонныя апоры;
- Пластыкавыя апоры падвышанай трываласці.
ЛЭП ў кабельным выкананні (КЛ) часцей за ўсё ўжываецца ў населеных пунктах і пры неабходнасці перасячэння такіх перашкод, як чыгуначныя пуці або аўтадарога. Высакавольтныя КЛ пракладаюць на глыбіні больш за 0,7 м і складаюцца з аднафазных ізаляваных кабеляў пры напружанні звыш за 35 кВ і трохфазных — пры больш нізкім напружанні.
Асноўныя элементы ПЛ
правіць- Траса — палажэнне восі ПЛ на зямной паверхні.
- Пікеты (ПК) — адрэзкі, на якія разбіта траса. Даўжыня ПК залежыць ад намінальнага напружання ПЛ і тыпу мясцовасці.
- Нулявы пікетны знак пазначае пачатак трасы.
- Падмурак апоры — канструкцыя, на якую перадаецца нагрузка ад апоры, ізалятараў, правадоў і знешніх уздзеянняў.
- Аснова падмурка — грунт ніжняй часткі катлавана, які ўспрымае нагрузку.
- Пралёт (даўжыня пралёта) — адлегласць паміж цэнтрамі двух апор, на якіх падвешаны правады. Адрозніваюць прамежкавы пралёт (паміж двума суседнімі прамежкавымі апорамі) і анкерны пралёт (паміж анкернымі апорамі). Пераходны пралёт — пралёт, які перасякае якое-небудзь збудаванне або натуральную перашкоду.
- Вугал павароту лініі — вугал α паміж напрамкамі трасы ПЛ ў сумежных пралётах (да і пасля павароту).
- Страла правесу — вертыкальнае адлегласць паміж ніжэйшай кропкай проваду ў пралёце і прамой, якая злучае кропкі яго мацавання на апорах.
- Габарыт проваду — вертыкальная адлегласць ад проваду ў пралёце да інжынерных збудаванняў, паверхні зямлі або вады, якія перасякае траса.
- Шлейф (пятля) - адрэзак проваду, які злучае на анкернай апоры нацягнутыя правады суседніх анкерных пралётаў.
Асноўныя элементы КЛ
правіць- Кабельны тунэль — закрытае праходнае збудаванне (калідор) з размешчанымі ў ім апорнымі канструкцыямі, на якія мацуюць электрычныя кабелі.
- Кабельны канал — непраходнае збудаванне, закрытае і часткова або цалкам заглыбленае ў грунт, падлогу, перакрыцце і да таго падобнае.
- Кабельная шахта — вертыкальнае праходнае ці непраходнае кабельнае збудаванне, па якім праходзяць электрычныя кабелі.
- Кабельны паверх — частка будынка, абмежаваная падлогай і перакрыццем або пакрыццём.
- Кабельны блок — кабельнае збудаванне з трубамі (каналамі) для пракладкі ў іх кабеляў.
- Кабельная камера — падземнае кабельнае збудаванне, прызначанае для кладкі кабельных муфт або для працяжкі кабеляў ў блокі. Камера, якая мае люк для ўваходу ў яе, называецца кабельным калодзежам.
- Кабельная эстакада — надземнае або наземнае адкрытае гарызантальнае ці нахільнае кабельнае збудаванне.
- Кабельная галерэя — надземнае або наземнае закрытае прахадное гарызантальнае ці нахільнае кабельнае збудаванне.
Фізічныя характарыстыкі
правіцьКожная лінія электраперадач фактычна з’яўляецца металічным правадніком з размеркаванымі параметрамі, а менавіта:
- Супраціўленнем, якое складаецца з актыўнага і рэактыўнага складнікаў.
- Папярочнай праводнасцю.
Змест фізічных параметраў
- Актыўнае супраціўленне — параметр апісвае супраціў металічнага правадыра, з якога выканана лінія.
- Рэактыўнае супраціўленне — велічыня, якая ўзнікае пад дзеяннем ЭРС самаіндукцыі і ЭРС узаемаіндукцыі, што процідзейнічае самаіндукцыі. Залежыць у значнай ступені ад размяшчэння фаз (прама прапарцыйна) і радыусу правадоў (зваротна прапарцыйна). Таксама залежыць ад матэрыялу, які ўжываецца.
- Актыўная праводнасць — велічыня, якая абумоўлена стратамі актыўнай энергіі з-за недасканаласці ізаляцыі, а таксама стратамі на каронны разрад. Фактычна можа не ўлічвацца пры вільготнасці ў сетках да 110 кВ і пры любых умовах для сетак напружаннем менш за 35 кВ праз нязначную велічыню.
- Ёмістая праводнасць — велічыня, якая ўзнікае як ёмістасць паміж фазамі ды фазай і зямлёй.
Усе гэтыя параметры, улічваючы стандартызацыю матэрыялаў (алюміній або медзь), перасячэнняў правадоў і апор, могуць быць знойдзены ў табліцах, дзе яны ўжо разлічаны на пэўную даўжыню, як правіла, на 1 або 100 км [2].
Зноскі
- ↑ а б в Доливо-Добровольский Михаил Осипович Архівавана 29 студзеня 2011. (руск.)
- ↑ Напрыклад у «Даведніку па праектаванню электраэнергетычных сістэм»
Літаратура
правіць- Астахов Ю. Н. Линия электропередачи // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Доливо-Добровольский Михаил Осипович Архівавана 29 студзеня 2011. (руск.)
Лінія электраперадачы на Вікісховішчы |