Батанічнае апісаннеПравіць
Дрэва ліпы буйналістай дасягае да 40 м вышынёй, з густой, шырокапірамідальнай кронай, з чырванавата-карычневымі, пухнатымі, радзей голымі маладымі парасткамі. Галіны растуць ўверх пад шырокімі вугламі. Галінкі чырванавата-зялёныя і злёгку апушчаныя. Пупышкі чырванавата-карычневыя, голыя. Лісце памерам да 14 см (звычайна ад 6 да 9 см), круглява-яйкападобнае, зверху цёмна-зялёнае, голае, знізу бялейшае, з пучкамі светлых валасінак ў кутах жылак, на хвосціках 2-6 см даўжынёй. Лісце распускаюцца на два тыдні пазней, чым у ліпы дробналістай, і мае больш буйныя памеры (адгэтуль і назва). Кветкі жаўтлява-крэмавыя, больш буйныя, чым у ліпы драбналістай, але ў меншай колькасці ў суквецці (2-5 кв.), пачынае красаванне на два тыдні раней ліпы драбналістай, у пачатку чэрвеня. Плод — амаль шаровідны, войлачна-апушчаны арэшак з 5 падоўжнымі рубчыкамі і тоўстай шкарлупінай.
Шырока выкарыстоўваецца па ўсім свеце ва ўмераных шыротах як дэкаратыўнае дрэва ў парках і на вуліцах горадоў.
З’яўляецца моцным меданосам.
Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Высушаныя кветкі і плады ўжываюцца ў якасці гарбаты, якая мае прыемны густ, пры ў прастудзе, кашалі, ліхаманцы, інфекцыі, высокім крывяным ціску, галаўной болі, у якасці мачагоннага сродку, а таксама як заспакайваючае. Кветкі ліпы буйналістай дадаюць ў ванны. Вугаль дрэва выкарыстоўваюць для лячэння кішачных расстройстваў.
Захавалася 300 гадовая ліпа ў замку Ліндерхоф у Баварыі вядомая ў нямецкай мове як старая «Koenigslinde» (каралеўская ліпа). Таксама 700-гадовая ліпа расце ў Бойніцкім замку ў Славакіі, вядомы Bojnická lipa (Бойніцкая ліпа) ці Lipa kráľa Mateja (ліпа караля Мацея).
Зноскі