Ліпа драбналістая[3], Ліпа сэрцападобная[4] (Tilia cordata) — лістападнае дрэва сямейства ліпавых.
Дрэва вышынёй да 25—30 м з шарападобнай кронай, чорнай, патрэсканай карой. Лісце чаргаванае, чаранковае, сэрцападобнае, з пілаватым краем. Кветкі жаўтавата-белыя, духмяныя, сабраныя па 5—15 у паніклыя паўпарасонікі. Прыкветны ліст зрастаецца з агульным кветаносам сваёй жылкай у ніжняй яе частцы. Плод — шарападобны арэшак.
Меданос. Адвар кветак ліпы выкарыстоўваюць як патагонны і жарапаніжальны сродак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Беларуская ССР: Кароткая энцыкл. Т. 2. — Мн., 1979.
- Липа сердцевидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)