Ліпа (рака)
рака ў Беларусі
Ліпа — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Ліпа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 62 км |
Басейн | 577 км² |
Расход вады | 2,4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Вуглы |
• Каардынаты | 52°52′30″ пн. ш. 30°23′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 3,5 км ад пасёлка Ераполле |
• Вышыня | 119,5[1] м |
• Каардынаты | 52°42′48,50″ пн. ш. 30°57′53″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Буда-Кашалёўскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 577 км². Сярэдні расход вады 2,4 м³/с. Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Вуглы Рагачоўскага раёна, упадае ў Сож прыкладна за 3,5 км у напрамку на ўсход ад пасёлка Ераполле. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна Ліпы пераважна трапецападобнай формы, шырынёй 1—3,5 км. Пойма ракі перарывістая ў вярхоўі, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шырынёй да 3 км. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — Гліна, Прудоўка.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 271.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)