Ліпеньская калона

Ліпеньская калона (фр.: Colonne de Juillet) — манумент на плошчы Бастыліі ў 11-й акрузе Парыжа, спачатку звалася ў народзе іудзейскай калонай. Была пабудавана ў памяць аб «трох слаўных днях» ліпеньскай рэвалюцыі — 27, 28 і 29 ліпеня 1830 года, калі быў скінуты кароль Карл X і на трон узышоў «грамадзянскі кароль» Луі-Філіп I.

Славутасць
Ліпеньская калона
48°51′11″ пн. ш. 2°22′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Жан-Антуан Алавуан[d] і Жазеф-Луі Дзюк[d]
Дата заснавання 1830-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Развянчанне легенды правіць

Нягледзячы на распаўсюджанае меркаванне, калона не мае ніякага дачынення да рэвалюцыйных падзей 1789 года - узяцця Бастыліі.

Праект правіць

 
«Геній свабоды» працы Агюста Дзюмона

Ідэя збудаваць калону на новай плошчы, якая ўтварылася пасля разбурэння Бастыліі, узнікала яшчэ ў 1792 годзе. Банапарт, тады яшчэ генерал, прапанаваў пабудаваць на гэтым месцы фантан у выглядзе каласальнага слана з вежай, і некаторы час тут сапраўды стаяла драўляная мадэль гэтага помніка, ушанаваныя Вікторам Гюго ў рамане «Адхіленыя». Але толькі ў 1833 годзе Луі-Філіп распарадзіўся ўзвесці мемарыяльную калону. Праект быў выкананы архітэктарам Жан-Антуанам Алявуанам (Jean-Antoine Alavoine), пабудовай і дэкарыраваннем займаўся Луі Дзюк (Louis Duc). Круглы п'едэстал калоны - неажыццёўлены фантан са сланом. Урачыстае адкрыццё ліпеньскай калоны адбылося ў 1840 годзе.

Глядзі таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць