Ліпеньская манархія
Ліпеньская манархія (фр.: Monarchie de Juillet), афіцыйна Каралеўства Францыя (фр.: Royaume de France) — палітычны рэжым (ліберальная канстытуцыйная манархія) у Францыі пры Луі-Філіпе I, які доўжыўся з 26 ліпеня 1830 года (Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года) да 23 лютага 1848 года (Рэвалюцыі 1848 года). Усталяванне Ліпеньскай манархіі азначала канец перыяду Рэстаўрацыі праз звяржэнне кансерватыўнага ўрада Карла X.
Гістарычная дзяржава | |||||
Ліпеньская манархія | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Royaume de France | |||||
|
|||||
Гімн: La Parisienne[d] | |||||
1830 — 24 лютага 1848
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | французская | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Французскі франк | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі-Філіп, прадстаўнік больш ліберальнай Арлеанскай галіны дому Бурбонаў, абвясціў сябе «каралём французаў», а не традыцыйным «каралём Францыі», падкрэсліваючы народныя вытокі свайго праўлення. Кароль абяцаў прытрымлівацца так званага сярэдняга шляху, пазбягаючы крайнасцей як кансерватыўных раялістаў, так і левых радыкалаў.
У часы Ліпеньскай манархіі ў дзяржаве дамінавала заможная буржуазія і шматлікія былыя напалеонаўскія чыноўнікі. Урад прытрымліваўся кансерватыўнай палітыкі, асабліва пад уплывам Франсуа Гізо. Кароль падтрымліваў сяброўства з Вялікабрытаніяй і фінансаваў каланіяльную экспансію, асабліва французскае заваяванне Алжыра. Да 1848 года, калі ў многіх еўрапейскіх дзяржавах адбыліся рэвалюцыі, папулярнасць караля ўпала, і ён адрокся ад прастола, што азначала пачатак Другой рэспублікі.