Ліпецкая вобласць
Ліпецкая вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтральнай частцы Цэнтральнай Расіі. Утворана 6 студзеня 1954 года з часткі тэрыторый Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцей. Мяжуе з Курскай, Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцямі.
Ліпецкая вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 6 студзеня 1954 | ||||
Кіраўнік | Igor Artamonov[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-LIP | ||||
Код аўтам. нумароў | 48 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На момант утварэння вобласць складалася з 34 раёнаў. У цяперашні час адміністрацыйна падзелена на 18 раёнаў і 2 гарады абласнога падпарадкавання (Ліпецк і Ялец) (раённыя і гарадскія муніцыпальныя ўтварэнні). Другі ўзровень мясцовага самакіравання складаюць 6 гарадоў раённага падпарадкавання (Гразі, Данкоў, Задонск, Лебядзянь, Усмань), Чаплыгін), 1600 сельскіх населеных пунктаў, аб’яднаных у 304 сельскія адміністрацыі (сельскія муніцыпальныя ўтварэнні), і 4 акругі ў складзе г. Ліпецка (Левабярэжная, Кастрычніцкая, Правабярэжная, Савецкая).
Прырода
правіцьКарысныя выкапні вобласці прадстаўленыя 300 радовішчамі: вапнякі, даламіты, пясок, гліны, цэментавая сыравіна. Па запасах карбанатнай сыравіны вобласць займае 1-е месца ў РФ. Значныя радовішчы торфу. Вялікай вядомасцю ў краіне карыстаюцца Ліпецкія мінеральныя крыніцы Архівавана 19 верасня 2007. і лячэбныя гразі, выяўленыя ў 1871 годзе.
Клімат умерана-кантынентальны з умерана халоднай зімой і цёплым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня: −7 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня: +20.9 °C.
У вобласці знаходзяцца 2 запаведнікі: Галічча Гара — самы маленькі запаведнік Расіі з даледавіковай флорай, а таксама частка Варонежскага запаведніка.
Эканоміка
правіцьПрамысловая вытворчасць з’яўляецца асновай эканамічнага патэнцыялу вобласці, на яго долю прыходзіцца каля 66 % валавога рэгіянальнага прадукта. У 2005 годзе выраблена прадукцыі на суму больш 205 млрд. руб. з ростам на 2 %. Прамысловы комплекс вобласці складаецца з 200 буйных прадпрыемстваў, носіць шматгаліновы характар, уключае ў сябе чорную металургію, дзель прадукцыі якой значна павялічылася ў параўнанні з 1991 годам, машынабудаванне і металаапрацоўку, доля прадукцыі якіх прыкметна скарацілася ў параўнанні з 1991 годам (с 23 % до 11,5 %), электраэнергетыку (7 %), харчовую (14 %), хімічную, лёккую прамысловасці і прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.
У ліку найбуйных прамысловых прадпрыемстваў Архівавана 19 верасня 2007. — акцыянерныя грамадствы: ААТ «Наваліпецкі металургічны камбінат», «Індэзіт інтэрнэшнл», ААТ «Ліпецкэнерга», ААТ «Ліпецкхлебмакаронпром», ЗАТ «Ліпчанка», ЗАТ Завод «Расінка», ААТ «Лебядзянскі», ААТ «Ліпецкі холадакамбінат», ААТ «Ліпецкцэмент», АОЗТ СУ-11 «Ліпецкбуд» і інш. Прадпрыемствы вобласці падтрымліваюць адносіны з фірмамі з больш 90 краін свету.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва практычна монанацыянальнае, абсалютную большасць насельніцтва складаюць рускія:
Народ | Колькасць у 2002 годзе, тыс. (*Архівавана 26 студзеня 2012.) |
---|---|
Рускія | 1162,9 |
Украінцы | 13,4 |
Армяне | 5,4 |
Азербайджанцы | 3,4 |
Цыгане | 3,1 |
Беларусы | 2,7 |
Татары | 1,8 |
Малдаване | 1,3 |
Немцы | 1,1 |
Грузіны | 1,0 |
паказаны народы з колькасцю больш за 1000 чалавек |
|
Вядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Ли́пецкая о́бласть // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 14. — С. 481.
- ↑ Лі́пецкая во́бласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 274.
- ↑ Ли́пецкая о́бласть // Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 371. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/Popul2016.xls
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ https://www.gks.ru/storage/mediabank/Popul2020.xls
Літаратура
правіць- Лоўчая Л. В. Лі́пецкая во́бласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 274—275. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ли́пецкая о́бласть // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 371. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Ли́пецкая о́бласть // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 481—483. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Ли́пецкая о́бласть // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 284. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
правіцьЛіпецкая вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт адміністрацыі вобласці Архівавана 1 ліпеня 2008.